27 красавiка 2024, Субота, 0:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбары ў Славаччыне: апазіцыя за два дні да выбараў выходзіць у лідары

Выбары ў Славаччыне: апазіцыя за два дні да выбараў выходзіць у лідары

У парламент маюць шанец трапіць восем партый.

За два дні да парламенцкіх выбараў у Славаччыне змяніўся лідар сацыялагічных апытанняў - партыю ўлады SMER упершыню выцесніла папулісцкая OľaNO ("Звычайныя людзі і незалежныя асобы").

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда".

У Славаччыне забаронена публікаваць вынікі апытанняў грамадскай думкі аб выбарчых перавагах за два тыдні да выбараў, аднак інфармацыю апошняга апытання апублікавалі чэшскія СМІ.

Вынікі, апублікаваныя выданнем Aktualne, паказваюць, што ў Нацыянальную раду (парламент Славаччыны) маюць шанец трапіць 8 партый. Пры гэтым ніводная з іх не набірае больш за 20% галасоў выбаршчыкаў.

На першае месца з 19,1% упершыню выйшла апазіцыйная папулісцкая партыя OľaNO, заснаваная бізнэсоўцам Ігарам Матавічам, які з'яўляецца контрсістэмным палітыкам. Цяперашняя партыя ўлады Smer Роберта Фіцо - толькі другая з 15,6%.

На трэцяй пазіцыі - ультраправая ĽSNS ("Народная партыя "Наша Славаччына" - котлебаўцы") Марыяна Катлебы, за якую гатовыя аддаць галасы 9,8% славакаў.

Далей падтрымка партый выглядае так: "Прагрэсіўная Славаччына" (Progresívne Slovensko), адной з заснавальніц якой з'яўляецца дзейная славацкая прэзідэнтка Зузана Чапутава, чацвёртая з 9,4%.

Правая папулісцкая партыя "Мы - сям'я" (Sme Rodina) Барыса Калара - пятая з 7,2%;

Ліберальна-эканамічная партыя "Свабода і Салідарнасць" (SAS) Рычарда Суліка - шостая з 7%;

Партыя экс-прэзідэнта Андрэя Кіскі "Для людзей" (Za ľudí) - сёмая з 6,6%;

Кансерватыўны Хрысціянска-дэмакратычны рух (KDH) - восьмае з 4,8%.

Парламенцкія выбары ў Славаччыне адбудуцца 29 лютага.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках