27 красавiка 2024, Субота, 6:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Усе школы Японіі закрыюць праз каронавірус

4
Усе школы Японіі закрыюць праз каронавірус
ФОТА: VISASAM.RU

Захады ўвойдуць у дзеянне з 2 сакавіка.

Прэм'ер-міністр Японіі Сіндза Абэ запатрабуе ад прэфектуральных уладаў часова закрыць школы па ўсёй краіне ў рамках захадаў прадухілення распаўсюджвання каронавіруса. Пра гэта паведаміў у чацвер тэлеканал NHK, паведамляе ТАСС.

Адзначаецца, што меры ўвойдуць у дзеянне з 2 сакавіка і будуць дзейнічаць да пачатку вясновых вакацый. У залежнасці ад прэфектуры гэта альбо сярэдзіна, альбо канец сакавіка. Пры адсутнасці дадатковых распараджэнняў урада дзеці вернуцца ў школы ў красавіку.

У індывідуальным парадку аб закрыцці школ ужо абвясцілі ўлады паўночнай прэфектуры Хакайда і заходняга горада Асака.

Агульная колькасць тых, хто заразіўся каронавірусам у Японіі перавысіла 900, восем чалавек памерлі. Большасць інфіцыраваных (705) - гэта пасажыры і экіпаж круізнага судна Diamond Princess.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках