27 красавiка 2024, Субота, 7:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Шарэнда: Лукашэнка цяпер пастаўлены ў кут

6
Андрэй Шарэнда: Лукашэнка цяпер пастаўлены ў кут
АНДРЭЙ ШАРЭНДА
ФОТА: ЮРЫ ДРУГ / CHARTER97.ORG

Гэты год павінен стаць годам пераменаў.

27 лютага дыктатар заявіў, што ў найбліжэйшы час абмяркуе «стратэгію інтэграцыі». Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Шарэнда апавёў прэс-службе кампаніі, чаму Лукашэнка вымушаны ісці на сур'ёзныя саступкі перад Крамлём:

– Дыктатар цяпер пастаўлены, сапраўды, у кут. Сітуацыя з нафтаперапрацоўкай, калі заводы стаяць, палова краіны падае, і пры гэтым заробкі трэба падтрымліваць перад «выбарамі» – гэта ўсё яго змушае да такіх дзеянняў, што ён сцелецца перад сваім прамым гаспадаром – Пуціным.

Лукашэнка цяпер цягне час, ён хоча выпрасіць нейкія чарговыя тоны нафты, цягне час, каб падысці да перадвыбарчай кампаніі ў належнай форме. Ён разумее, што тая нафтавая вайна, якая вылілася сёлета – ён у ёй фактычна саступіў: бюджэт краіны пусты, казна пустая, грошай браць няма адкуль. Лукашэнка цяпер загнаны ў тупік, таму што тая плынь нафтадаляраў вычарпалася. Таму Лукашэнка ідзе на такія саступкі, тым самым, фактычна, прызнаючы сваю паразу.

– А што трэба рабіць патрыётам і прыхільнікам незалежнасці сёлета?

– Яшчэ раз скажу, што гэты год – год зменаў. Павінен стаць годам пераменаў. Ці мы зменім уладу, ці ўпадзем у прорву так званай інтэграцыі.

Што з сябе ўяўляе інтэграцыя? Гэта падзенне на дно, гэта той савок, які быў 30 гадоў таму. Таму, што Расея – гэта краіна, якая не ідзе па шляху развіцця, а жыве толькі за кошт нафтагазавых рэсурсаў. Расея не мае тэхнічнага развіцця, ментальнага.

Беларускім патрыётам трэба быць гатовым стаць на абарону сваёй дзяржаўнасці, сваёй незалежнасці.

Калі раней хадзілі нейкія легенды, што «Лукашэнка з'яўляецца гарантам незалежнасці», то цяпер стала канчаткова ясна, што гэта – блеф. Усе пераканаліся, што дыктатар нічога не ўмее рабіць, акрамя як гандляваць суверэнітэтам. Лукашэнка – галоўная небяспека нашай незалежнасці. Таму патрыёты павінны аб'яднацца супраць дыктатара, які, практычна, вядзе гандаль, як прастытутка.

Толькі аб'яднаўшыся супраць дыктатара, толькі выступіўшы адным фронтам, мы зможам абараніць нашу незалежнасць.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках