30 сакавiка 2020, панядзелак, 19:21
Народны карантын
Рубрыкі

У Беларусі выпрабавалі новую зенітную ракету

28
У Беларусі выпрабавалі новую зенітную ракету

Ракета можа паражаць цэлі на адлегласці да 70 кіламетраў.

У Беларусі выпрабавалі новую зенітную ракету для комплексу «Бук-МБ-2». Тэсты прайшлі ў два этапы на палігоне на мяжы Берасцейскай і Гомельскай абласцей. Відэа выпрабаванняў апублікавала ВаенТБ.

Са слоў старшыні ДВПК Беларусі Рамана Галоўчанкі, з новай ракетай характарыстыкі комплексу «Бук» набліжаюцца да магчымасцяў ЗРК вялікай далёкасці тыпу С-300. Ракета можа паражаць цэлі на адлегласці да 70 кіламетраў (удвая далей, чым больш раннія мадэлі). А актыўная галоўка саманавядзення дазваляе паражаць цэлі з вялікай дакладнасцю, піша tut.by.

Раман Галоўчанка назваў паспяховыя выпрабаванні сур'ёзным крокам у развіцці беларускага ракетабудавання, параўнальным з увядзеннем у строй РСЗА «Паланэз».