27 красавiка 2024, Субота, 8:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Студэнтка БДУ: Дзеянні Лукашэнкі выдаюць у ім не зусім здаровага чалавека

51
Студэнтка БДУ: Дзеянні Лукашэнкі выдаюць у ім не зусім здаровага чалавека
МАРИЯ ПЕТРЕНКО

Час браць адказнасць за будучыню краіны на сябе.

27 лютага прэзідэнт абвесціў, што ў траўні рыхтуецца падпісанне «стратэгіі інтэграцыі з Расеяй». Студэнтка БДУ і актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Марыя Пятрэнка апавяла прэс-службе кампаніі, як рэагуюць маладыя беларусы на падобныя заявы дыктатара:

– Стаўленне да гэтага, вядома ж, негатыўнае. Я не ведаю, чаму яго так цягне да аб'яднання з Расеяй, ад якой нават яму наўрад ці перападзе нешта такое ж у значнасці, як тое, што ён мае ў незалежнай краіне. Упэўненая, што большасць беларусаў з ім не згодныя.

– Пры гэтым Лукашэнка не аднакратна заяўляў, што ён – «гарант незалежнасці»...

– Адзін чалавек не можа быць гарантам чаго-небудзь. Ён можа захварэць, памерці, урэшце, проста змяніць свае перакананні – і дзе тады ягоныя гарантыі? Я не псіхолаг і, тым больш, не псіхіятр, але некаторыя дзеянні Лукашэнкі выдаюць у ім не зусім здаровага чалавека. Пра якую тады «гарантыю незалежнасці» можа ісці гаворка?

– Што трэба рабіць патрыётам, каб захаваць незалежнасць краіны?

– Каб дзяржава была суверэннай, яна павінна быць свабоднай і згуртаванай. Мы павінны аб'ядноўвацца. Не пакідаць свае скаргі на кухні, дзе ніхто іх не пачуе, а выходзіць з свайго «падполля». Нам патрэбныя рэформы і перамены. Патрэбныя справядлівыя суды і сапраўдныя сумленныя выбары.

Урэшце, што найбольш яскрава адрознівае незалежны народ? Вядома ж, ягоная мова! Давайце размаўляць па-беларуску, каб ні ў кога не ўзнікла сумнення, хто мы. Хай прапаганда грызе сабе локці, нічога не ў сілах з намі зрабіць.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках