26 красавiка 2024, Пятніца, 23:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Асад нясе буйныя страты: З'явіліся новыя відэа ўдараў Турцыі ў Сірыі

Асад нясе буйныя страты: З'явіліся новыя відэа ўдараў Турцыі ў Сірыі

Недалёка ад Алепа ліквідаваны аб'ект з хімічнай зброяй і гатовыя да пуску ракетныя ўстаноўкі.

Узброеныя сілы Турцыі прадаўжаюць наносіць удары ў Сірыі па цэлях арміі рэжыму Башара Асада, хаўрусніка Расеі.

Пра гэта паведамляе турэцкае агенцтва навінаў Anadolu (пераклад – apostrophe.ua).

Паводле аднаго з паведамленняў Міністэрства нацыянальнай абароны Турцыі, за 28 лютага былі нейтралізаваныя 56 салдатаў войскаў дамаскага рэжыму.

Акрамя таго, знішчаныя 8 танкаў, 4 БТР, 5 гаўбіцаў і 2 ракетныя ўстаноўкі сірыйскіх войскаў.

Установа апублікавала відэакадры знішчэння размешчанага за 13 км ад Алепа ваеннага аб'екта з хімічнай зброяй, транспартных сродкаў з гатовымі да пуску ракетнымі ўстаноўкамі.

Таксама на відэа відаць удары па месцах засяроджання вайскоўцаў арміі рэжыму.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках