27 красавiка 2024, Субота, 3:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Паўстанцы» рушаць у тур па Беларусі

1
«Паўстанцы» рушаць у тур па Беларусі
Антон Янкоўскі

Тур пройдзе ў сімвалічныя дні для паўстання Каліноўскага.

Адзін з аўтараў знакамітай настольный гульні „Паўстанцы” Антон Янкоўскі лічыць, што гульню мусяць пагуляць у розных гарадах Беларусі, паведамляе racyja.com.

– Люты-сакавік – гэта такія сімвалічныя дні для паўстання, для датаў звязаных з паўстаннем. Гэта дзень нараджэння Каліноўскага. Пачынаючы з лютага, а таксама ў сакавіку і магчыма ў красавіку мы плануем некалькі такіх мерапрыемстваў, якія звязаныя з паўстанцамі, з гульнёў „Паўстанцы”. Па-першае, мы плануем з „Мова нанова” турнэ па абласных гарадах і гарадах, дзе праходзяць курсы „Мова нанова”.

На думку Антона Янкоўскага, кампанія А4 падрыхтавала таксама іншыя цікавосткі звязаныя з паўстаннем Каліноўскага:

– На сённяшні дзень мы перавыдалі той значак, які мы аднавілі да перавыдання гульні. У нас у планах яшчэ выдаць значак, але гэта ў працэсе. Акрамя гэтага мы рыхтуем яшчэ некалькі такіх цікавых акцыі і розыгрышаў у сацыяльных сетках для таго, каб бліжэй пазнаёміць з гульнёй. Яшчэ ёсць такая ідэя, што шмат хто хоча навучыцца правлдзіць гульню для вялікіх кампаній. Мы збіраемся арганізаваць двух месяцаў некалькі гульнятэк.

Гульнятэкі „Паўстанцаў” пройдуць у Гародні, Менску ды іншых гарадах Беларусі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках