8 красавiка 2020, Серада, 16:11
Заставайся дома!
Рубрыкі

Як правільна насіць маскі

15
Як правільна насіць маскі

Пяць важных парадаў ад СААЗ.

Калі вы носіце аднаразовыя маскі, то прытрымлівайцеся правіл, якія рэкамендуе СААЗ, піша segodnya.ua. Вось яны:

- Перад тым як надзець маску, апрацуйце рукі спіртазмяшчальным сродкам або вымыйце іх з мылам.

- Надзеньце маску так, каб яна закрывала нос і рот без зазораў паміж тварам і маскай.

- Не дакранайцеся да маскі падчас выкарыстання. У выпадку дакранання апрацуйце рукі спіртазмяшчальным сродкам і вымыйце іх з мылам.

- Як толькі маска становіцца сырой або мокрай, замяніце яе на новую, і не выкарыстоўвайце аднаразовыя маскі паўторна.

- Каб зняць маску: зніміце маску, трымаючыся за гумкі ззаду (не датыкаючыся да пярэдняй часткі маскі). Адразу ж кіньце ў кантэйнер для адходаў, які закрываецца. Апрацуйце рукі спіртазмяшчальным сродкам або вымыйце іх з мылам.

Самаізаляцыя - самы дзейсны спосаб засцерагчы сябе ад інфікавання.

ФОТА: СЕГОДНЯ