10 красавiка 2020, Пятніца, 2:26
Заставайся дома!
Рубрыкі

Каронавірус выявілі ў намесніка міністра сельскай гаспадаркі Польшчы

1
Каронавірус выявілі ў намесніка міністра сельскай гаспадаркі Польшчы

Рада міністраў Польшчы працуе дыстанцыйна, у рэжыме відэаканферэнцый, усе кантакты абмежаваныя.

У аднаго з намеснікаў міністра сельскай гаспадаркі Польшчы пацвердзілі заражэнне каронавірусам. Пра гэта паведамляе «Европейская правда».

«Цяпер Рада міністраў працуе пераважна дыстанцыйна, у рэжыме відэаканферэнцый, усе кантакты абмежаваныя. Гэта апраўдана, таму што захварэў адзін з міністраў, Міхал Вось. Учора высветлілася, што захварэў таксама адзін з намеснікаў міністра сельскай гаспадаркі, таму ўсё міністэрства сышло на карантын», - сказаў кіраўнік канцылярыі прэм'ер-міністра Польшчы Міхал Дворчык.

Які менавіта з намеснікаў міністра захварэў, ён не паведаміў.

Як паведамлялася раней, 16 сакавіка каронавірус выявілі ў міністра навакольнага асяроддзя Польшчы Міхала Вося. Пасля выяўлення ў нядзелю каронавіруса ў работніка Дзяржаўнага лесаводства, з якім ён кантактаваў, ён быў змешчаны ў карантын і прайшоў абследаванне; тэст даў станоўчы вынік.

Сёння Вось паведаміў у Twitter, што вірус пацвердзілі таксама ў яго жонкі і дачкі.

«Цяжкі тыдзень: вірус пацвердзіўся таксама у жонкі і дачкі. На шчасце, яны адчуваюць сябе добра... Сёння нас адпусцяць лячыцца ў хатніх умовах. На днях я бачыў вакол сапраўдных герояў - нашых медыкаў. Дзякуй вам!» - напісаў ён.

На сёння, у Польшчы пацвердзілася больш за 350 выпадкаў інфікавання каронавірусам.