12 верасня 2024, Чацвер, 0:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каранавірусам у свеце заразіліся больш за 275 тысяч чалавек

4
Каранавірусам у свеце заразіліся больш за 275 тысяч чалавек

Як выглядае сітуацыя ў розных краінах.

Са звестак на раніцу 21 сакавіка, колькасць выпадкаў каранавіруса ў свеце павялічылася да 275 434. Пра гэта сведчаць звесткі онлайн-маніторынгу Даследчага цэнтра сістэмных навук і інжынерыі (CSSE) універсітэта Джонса Хопкінса (ЗША).

З пачатку эпідэміі ў свеце ад захворванняў выкліканых COVID-19 памерла 11 399 чалавек. За гэты час ачунялі 88 256 пацыентаў.

У Кітаі за час эпідэміі заразіліся 81 268 чалавек, памерла 3 259, ачунялі 71 854 чалавек. За дзень у краіне памерлі 7 чалавек, ачунялі 590. За апошнія тры дні на тэрыторыі мацерыковага Кітая няма новых выпадкаў заражэння. Цяпер фіксуюцца толькі завезеныя выпадкі (+41 за дзень, усяго - 269). Экспэрты мяркуюць, што праз завезеныя выпадкі каранавіруса азіяцкім краінам можа пагражаць другая хваля эпідэміі.

У Еўропе інфекцыя хутка распаўсюджваецца. У Італіі зафіксавана рэкордная колькасць смерцяў за дзень - 627 (за папярэдні дзень - 427). Такім чынам у Італіі з пачатку эпідэміі заразіўся 47 021 чалавек, памерла 4 032, паправіліся 4 440. На другім месцы ў Еўропе па-ранейшаму Гішпанія (21 571 заразілася, памерла 1 093 чалавека, паправіліся 1 588 чалавек), на трэцім - Нямеччына (19 848 інфікаваных, памерла 68 чалавек, паправіліся 180).

Краіны свету працягваюць рабіць больш жорсткімі абмежавальныя захады, каб стрымаць распаўсюджванне віруса. Грузія закрывае авіязлучэнне з усімі краінамі, у Швайцарыі цяпер можна збірацца кампаніяй не больш за пяць чалавек, але пра карантын па-ранейшаму гаворка пакуль не ідзе, Польшча абвясціла рэжым эпідэміі ў краіне (гэта дае ўладам дадатковыя паўнамоцтвы), у Францыі парушальнікаў карантыну пачалі адпраўляць пад варту, у Вялікабрытаніі закрываюць установы грамадскага харчавання, а ўрад будзе плаціць 80% заробку тым, хто страціў працу.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках