12 верасня 2024, Чацвер, 0:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Два светы - дзве маралі

16
Два светы - дзве маралі

Што паказала эпідэмія каранавіруса ў Нямеччыне і ў Беларусі.

Два светы - дзве маралі. Памятаеце такі савецкі лозунг? Я асабіста ўзгадала, калі параўнала зварот да нацыі Ангелы Мэркель і маналог Лукашэнка на нарадзе з чыноўнікамі з нагоды каранавіруса.

Паглядзіце, у каго баліць душа за свой народ:

ЗВАРОТ

Мэркель: Дарагія суайчыннікі.

Лукашэнка: Я запрасіў вас сёння, каб абмеркаваць эпідэміялагічную сітуацыю ў Беларусі. Асабліва гэта важна ва ўмовах каранавіруснага псіхозу.

АБ СІСТЭМЕ ПРЫНЯЦЦЯ ПАСТАНОЎ

Мэркель: Мы прымаем палітычныя пастанову празрыста і тлумачым іх. Мы стараемся тлумачыць нашы дзеянні максімальна старанна і інфармаваць пра іх, каб унесці яснасць.

Лукашэнка: ... выслухаць усе меркаванні і ацаніць становішча. (г.зн. мы падумалі і я вызначыў)

ПРА РАЗУМЕННЕ СКЛАДАНАСЦІ ПРАБЛЕМЫ

Мэркель:... з часоў Другой сусветнай вайны не было большага выкліку нашай краіне, пры якім так шмат залежала б ад нашых супольных салідарных дзеянняў.

Лукашэнка: не мае ніякага значэння «тое, што Сусветная арганізацыя здароўя (САЗ) назвала распаўсюджванне каранавіруса пандэміяй.

ПРА ПЭРСПЭКТЫВУ ЗМАГАННЯ

Мэркель: ва ўсім свеце вядуцца інтэнсіўныя даследаванні, але дагэтуль няма ні тэрапіі супраць каранавіруса, ні вакцыны.

Лукашэнка: У канцы зімы - пачатку вясны ў Беларусі, як і ва ўсім свеце, ідзе ўздым сезонных інфекцый. Мяне гэта больш за ўсё турбуе... Прыемна глядзець па тэлевізіі - людзі [на сяле] на трактары працуюць, ніхто не кажа пра вірусы. Там трактар вылечыць усіх, поле ўсіх лечыць»).

ПРА СІСТЭМУ АХОВЫ ЗДАРОЎЯ

Мэркель: ... выдатная сістэма аховы здароўя, магчыма, адная з найлепшых у свеце. На яе можна спадзявацца. Але нават нашы клінікі будуць цалкам перагружаныя, калі ў самы кароткі час у іх будзе дастаўлена шмат пацыентаў, у якіх каранавірусная інфекцыя працякае цяжка.

Лукашэнка: выхваляемся ўсюды - IT-краіна, а гэтыя няшчасныя «напыснікі» не можам вырабіць. Каб за тыдзень урад прыняў пастанову, дзе будзем вырабляць. Не праблема станок набыць.

ПРА КАШТОЎНАСЦЬ ЖЫЦЦЯ

Мы - грамадства, у якім важнае кожная жыццё, кожны чалавек.

Лукашэнка: ... эканамічна немэтазгодна.

ПРА КАРАНТЫН

Мэркель: Мы павінны зменшыць рызыку заражэння аднаго чалавека іншым, як толькі можам... Я ведаю, наколькі сур'ёзныя гэтыя абмежаванні ўжо цяпер: ніякіх мерапрыемстваў, ніякіх кірмашоў, ніякіх канцэртаў, перш за ўсё, ніякіх заняткаў у школах і ўніверсітэтах, ніякіх гульняў у дзіцячым садку і на дзіцячых пляцоўках.

Лукашэнка: Таму не трэба нічога рабіць. З 30 сакавіка вакацыі - будзе з 30-га. У нас што, у школах праблемы? Няма праблем. А калі мы яшчэ навучым дзяцей, бацькоў, настаўнікаў, тэхнічны персанал своечасова мыць рукі і дэзінфікаваць, маску надзяваць, наогул будзе добра. Грамадства ўжо пачало да гэтага звыкаць.

ПРА СТРАТУ ПРАЦЫ

Мэркель:... урад робіць усё, што можа, каб змякчыць эканамічныя наступствы, і, перш за ўсё, захаваць працоўныя месцы.

Лукашэнка: --------

УДЗЯЧНАСЦЬ ГРАМАДЗЯНАМ

Мэркель: І дазвольце мне сёння выказаць падзяку тым людзям, якім занадта рэдка удзячныя. Тыя людзі, якія ў гэтыя дні сядзяць за касай супермаркета ці напаўняюць паліцы, робяць адну з найцяжэйшых работ на сённяшні дзень. Дзякуй, што застаяцеся на працы дзеля суграмадзян, працаздольнасць крам даслоўна трымаецца на вас.

Лукашэнка: ------------

ПРА ІНФАРМАЦЫЮ

Мэркель: Таму я прашу вас: не верце чуткам. Верце толькі афіцыйным паведамленням, якія мы будзем перакладаць таксама на многія іншыя мовы.

Лукашэнка: Потым ахкалі і войкалі, адкуль гэта з'явілася: вось, бачыце, сродкі масавай інфармацыі вінаватыя, што яны занадта шырока і не так асвятлялі праблемы. Напэўна, і гэтым разам сродкі масавай інфармацыі абвінавацяць праз месяц-другі. Хоць і да іх прэтэнзій нямала».

ПРА САЛІДАРНАСЦЬ

Мэркель: Мы ўсе павінны знайсці спосаб паказаць прыязны жэст і разуменне: скайп, тэлефонныя размовы, мэйлы а, можа, наогул зноў пачаць пісаць лісты. Бо пошта працуе. Мы чуем пра выдатныя прыклады дапамогі паджылым суседзям, якія не могуць самі хадзіць на закупы

Лукашэнка: -------------

Пра Гарэлку

Мэркель: -----------------

Лукашэнка: Часцей мыйце рукі, своечасова снедайце, абедайце і вячэрайце. Я чалавек непітушчы, але апошнім часам жартам кажу, што гарэлкай трэба не толькі рукі мыць, але, напэўна, і на дзень 40-50 грамамі ў пераліку на чысты спірт - «труціць» гэты вірус. Але не на працы»..... Прыходзіць (Жырыноўскі) дадому і жонцы кажа: «Налі сто грам, буду лячыцца ад каранавіруса». Жонка яму адказвае: «Валодзя, ты ж толькі што Лукашэнку раскрытыкаваў, што гарэлка не дапамагае». «Гэта я для ўсіх сказаў, а мне налі. Лукашэнка не дурань, калі кажа». Жонка яму зноў кажа: «Валодзя, па-расейску ж пасля лазні сто грам п'юць». Жырыноўскі: «Гэта па-расейску. А я па-габрэйску: сто грам да лазні і сто грам пасля. Налівай!»

Вы пытаецеся, чаму я так хвалююся праз цяперашнюю эпідэмію? Ды таму што яна паказала вось усё гэта. І ўсё адно, каранавірус або іншая бяда будзе. Важна, што ў Нямеччыне няма спецклінік для кіраўніка і яго падбрэхічаў, а ў нас яны ёсць.

Вольга Маёрава, telegra.ph

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках