12 верасня 2024, Чацвер, 0:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справа супраць Мікалая Дзядка раскідалася

12
Справа супраць Мікалая Дзядка раскідалася

Актывіста у дзень нанясення графіці не было ў Беларусі.

Маскоўскі суд Менску 20 сакавіка адправіў на дапрацоўку адміністрацыйную справу затрыманага напярэдадні анархіста Мікалая Дзядка, паведамляе «Радыё Свабода».

Што не так са справай?

З матэрыялаў справы вынікае, што надпіс на інтэрнаце № 1 «МАПІД» зрабілі другога лютага, а Дзядок прыехаў у Беларусь з Польшчы 3 лютага. Гэта значыць на момант стварэння графіці Дзядка не было ў краіне.

Аднак «сведка» Юлія Бушлякова сцвярджае, што бачыла Дзядка і пазней пазнала яго на фота. Падчас допыту яна кажа, што бачыла Мікалая прыкладна а 18.15, калі надпіс быў ужо намаляваны. Ён нібыта яе ўбачыў і адышоў да прыпынку ад парапета, дзе быў пах фарбы. Паводле ейных слоў, Мікалай адказаў, што чакае тралейбус. Калі яна вярнулася з інтэрната з вахцёрам, яго не было.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках