12 верасня 2024, Чацвер, 0:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве памёр першы хворы з каранавірусам

У Літве памёр першы хворы з каранавірусам
ФОТА: REUTERS

Пацыент знаходзіўся на лячэнні ва Укмергскай клініцы.

Міністэрства аховы здароўя Літвы паведамляе, што ў краіне зафіксавана першая смерць ад каранавіруса (COVID-19), піша delfi.lt.

"Гэта паджылы чалавек з хранічнымі хваробамі", - сказала BNS у ноч на суботу прадстаўніца Міністэрства аховы здароўя Юстына Петравічэне.

Яна не назвала ні пол, ні дакладны ўзрост нябожчыка, але сказала, што чалавек знаходзіўся на лячэнні ва Укмергскай клініцы.

Са слоў Петравачэне, невядома і тое, як гэты чалавек заразіўся каранавірусам. "Раніцай будуць больш дакладныя звесткі, пакуль магу сказаць толькі гэта", - заўважыла яна.

Петравічэне дадала, што пакуль няма звестак аб кантактах гэтага чалавека, у якіх выявілі каранавірус. Гэтага чалавека не было ў спісе людзей, у якіх выяўлены каранавірус. Значыць, з апошніх звестак, у Літве каранавірус дыягнаставаны ў 69 чалавек, адзін з іх памёр.

Нагадаем, што ў пятніцу паведамлялася пра лекара Укмергскай клінікі, у якога выявілі каранавірус. Частку аддзяленняў клінікі зачынілі, усіх пацыентаў перавялі ў аддзяленне паліятыўнага догляду. Некаторыя лекары і пацыенты, якіх выпісалі, знаходзяцца ў рэжыме самаізаляцыі. Клініка новых пацыентаў не прымае.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках