12 верасня 2024, Чацвер, 0:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Паўночнай Македоніі падпісаў дакумент аб далучэнні да NАТО

1
Прэзідэнт Паўночнай Македоніі падпісаў дакумент аб далучэнні да NАТО

Енс Столтэнбэрг заявіў, што чакае ўступлення краіны ў Альянс найбліжэйшым часам.

Прэзідэнт Паўночнай Македоніі Стэвен Пендароўскі падпісаў канчатковы дакумент, патрэбны для таго, каб краіна стала наступным сябрам NАТО.

Пендароўскі падпісаў так званы дакумент аб далучэнні пасля таго, як Гішпанія на гэтым тыдні стала апошнім чальцом альянсу, які ратыфікаваў сяброўства былой югаслаўскай рэспублікі, піша выданне The Sydney Morning Herald.

Пасля галасавання ў Гішпаніі генеральны сакратар NАТО Енс Столтэнбэрг заявіў, што чакае афіцыйнага ўступлення краіны «найбліжэйшым часам», пасля чаго Паўночная Македонія стане 30-м чальцом альянсу.

Затрымка заяўкі краіны на ўступленне ў NАТО была выкліканая даўняй спрэчкай з суседняй Грэцыяй, пасля чаго яна пагадзілася змяніць назву з Македоніі на Паўночную Македонію.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках