12 верасня 2024, Чацвер, 0:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: У Рэчыцы наведвальнікаў паліклінікі заблакавалі праз падазрэнне на каранавірус

10
Відэафакт: У Рэчыцы наведвальнікаў паліклінікі заблакавалі праз падазрэнне на каранавірус
АРХІЎНАЕ ФОТА MINSKNEWS.BY

Жыхар горада мог захварэць у Францыі, адкуль ён нядаўна вярнуўся.

У сеціве з'явілася відэа наступнага зместу. Камера здымае медыцынскую ўстанову, пры гэтым відаць, як людзі ў белых халатах і масках абмяжоўваюць перамяшчэнне людзей, натоўпу ў калідоры і на сходах. Голас за кадрам кажа: «Глядзіце, што ў Рэчыцы адбываецца. Паліклініка раённая. Людзей не пускаюць, людзей не выпускаюць. Вось медработнікі гэтым займаюцца. Ніхто нічога не тлумачыць». На запісе відаць, як сапраўды, адна з работніц паліклінікі па ўсе тлумачэнні адпраўляе да загадчыцы.

Для атрымання афіцыйнай інфармацыі журналісты gomel.today патэлефанавалі галоўнаму лекару Рэчыцкай раённай лякарні. Аднак кіраўнік гаварыць праз тэлефон адмовіўся.

Са слоў відавочцаў, у лякарні адбылося наступнае. Сёння да лекараў звярнуўся мужчына, які нядаўна прыбыў з Францыі і адчуў недамаганне. Работнікі аховы здароўя западозрылі ў яго сімптомы Соvid 19. Пасля чаго ў медычнай установе і былі зробленыя захады для абмежавання перамяшчэння наведвальнікаў. Цяпер усіх наведвальнікаў адпусцілі.

З некаторых звестак, хворы з падазрэннем на каранавірус - шпіталізаваны.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках