12 верасня 2024, Чацвер, 0:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэйтынг Макрона пасля звароту да нацыі вырас да максімуму за два гады

2
Рэйтынг Макрона пасля звароту да нацыі вырас да максімуму за два гады
ЭМАНУЭЛЬ МАКРОН

Дзякуючы захадам для стрымлівання каранавіруса ўзрос давер французаў і да кіраўнікоў МУС і Міністэрства аховы здароўя.

Рэйтынг даверу французаў да прэзідэнта Эмануэля Макрона вырас на 13% у параўнанні з мінулым месяцам пасля таго, як ён звярнуўся да нацыі праз сітуацыю з каранавірусам. Пра гэта сведчаць вынікі апытання даследчага цэнтра Harris Interactive для тэлеканала LCI, якое праводзілася з 17 да 19 сакавіка. У даследаванні ўдзельнічалі 917 чалавек, паведамляе РБК.

Цяпер Макрону давярае больш за палова французаў (52%), паводле апытання. Такім чынам ягоны рэйтынг дасягнуў самых высокіх паказчыкаў за два гады (у жніўні 2018 года яго падтрымлівалі толькі 34% французаў).

Давер да прэм'ер-міністра Францыі Эдуарду Філіпа, які таксама выступаў перад нацыяй у сувязі з каранавірусам, вырас - на 10% (агулам яго падтрымліваюць 48%). Паводле апытання, 76% рэспандэнтаў заявілі, што ўважаюць за пераканаўчы выступ, пры тым што французы часта выступаюць супраць уладаў.

Акрамя гэтага, на 26 балаў палепшыўся і рэйтынг міністра аховы здароўя Аліўе Верана. Цяпер яго падтрымліваюць 48% апытаных.

З прамовай да нацыі, прысвечанай каранавірусу, Макрон звярнуўся 16 сакавіка. Як адзначае Rfi, ягоны выступ паглядзелі рэкордныя 35 млн чалавек. Макрон заклікаў французаў захоўваць спакой, але абвясціў, што з гэтага дня ў краіне на 15 дзён дазваляюць толькі неабходныя перамяшчэнні, напрыклад для куплі лекаў або дзеля працы, калі няма магчымасці зрабіць гэта дома.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках