12 верасня 2024, Чацвер, 0:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урад Брытаніі распрацаваў эканамічны пакет дапамогі грамадзянам праз каранавірус

3
Урад Брытаніі распрацаваў эканамічны пакет дапамогі грамадзянам праз каранавірус

План прадугледжвае сем пунктаў.

План выратавання брытанскай эканомікі быў абвешчаны міністрам фінансаў Вялікабрытаніі Рышы Сунаком, паведамляе tvn24.pl.

«Я ведаю, людзі баяцца, што страцяць працу, што яны не змогуць плаціць арэндную плату або гіпатэку, што яны не будуць мець дастаткова грошай на ежу і рахункі. Я ведаю, што некаторыя людзі ўжо страцілі працу за апошнія некалькі дзён. Усім тым, хто цяпер дома і турбуецца аб будучыні, я кажу: вы не застаняцеся сам-насам з гэтым», - сказаў міністр.

«Эканамічнае ўмяшанне, якое я абвяшчаю сёння, з'яўляецца беспрэцэдэнтным у гісторыі брытанскай дзяржавы», - падкрэсліў міністр фінансаў.

Асноўныя тэзісы плана ўрада Вялікабрытаніі:

1. Урад будзе фінансаваць 80 адсоткаў - да 2500 фунтаў стэрлінгаў на месяц - заробку работнікаў, каб як мага больш з іх захоўвалі свае пасады. Падтрымка мае ахопліваць перыяд з 1 сакавіка і дзейнічаць на працягу трох месяцаў. Пры жаданні гэты перыяд можна падоўжыць.

2. Перыяд, на працягу якога дзейнічаюць крэдыты без адсоткаў для бізнэсу, павялічваецца з 6 да 12 месяцаў.

3. Прыпыненне збірання ПДВ для ўсіх кампаній да чэрвеня, што азначае ўліванне 30 мільярдаў фунтаў у эканоміку.

4. Парог для атрымання права на дапамогі будзе павышаны на адну тысячу фунтаў на працягу наступных 12 месяцаў.

5. Парог даходу для самазанятых асоб, закранутых вірусам, будзе часова скасаваны, а гэта азначае, што яны змогуць браць дапамогі, адпаведныя стаўцы абавязковай дапамогі з прычыны хваробы.

6. Да студзеня 2021 года будзе адкладзеная выплата падаткаў для самазанятых асоб.

7. Для асоб, што арандуюць нерухомасць, дзяржаўная падтрымка складзе не менш за 30% ад вартасці арэнды.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках