12 верасня 2024, Чацвер, 0:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сімптомы каранавірусу дзень за днём: кітайскія медыкі апісалі, што адбываецца з хворымі

33
Сімптомы каранавірусу дзень за днём: кітайскія медыкі апісалі, што адбываецца з хворымі

Калі ў хваробы надыходзіць пераломны момант?

На днях кітайскія медыкі, якія ўжо абвясцілі, што справіліся з далейшым распаўсюдам віруса ў Кітаі, падрабязна распавялі, як працякае захворванне, абапіраючыся на свой асабісты досвед і пра догляд за ачунялымі або памерлымі пацыентамі з горада Уханю. Паведамленне медыкаў ужо распаўсюдзілі такія буйныя сусветныя выданні, як Daily Mail і Вuisiness Insider, піша kp.by.

1-4 дзень. У першыя дні інфікавання каранавірусам асноўныя сімптомы хворых - падвышаная тэмпература, яна была ў 99% хворых. У некаторых - сухі кашаль, боль у цягліцах. У невялікай колькасці людзей магла быць млоснасць і дыярэя за дзень-два да таго.

Пры гэтым медыкі папярэджваюць: пачатак хваробы можа быць практычна бессімптомным або працякаць у вельмі лёгкай форме. Менавіта таму шмат хто думае, што проста прастылі і іх сімптомы не сігналізуюць ні пра што сур'ёзнае.

5-6 дзень. Пацыенту становіцца цяжка дыхаць. Асабліва людзям сталага веку, у якіх ёсць хранічныя праблемы са здароўем. Асабліва - з верхнімі дыхальнымі шляхамі.

7 дзень. У часткі пацыентаў дыханне можа стаць яшчэ больш абцяжараным. Такім людзям трэба тэрмінова да доктара. Пры гэтым медыкі адзначаюць, што ў большасці (блізу 85%) хворых сімптомы ў гэты перыяд альбо згладжваюцца, альбо прыкметна слабелі.

Таму ўрад просіць тых, хто жыве з захварэлым чалавекам, заставацца дома цягам 14 дзён. Яны - сімптомы - пачынаюцца з моманту, калі першы чалавек захварэў.

8-9 дзень. У пацыентаў, якія пераносяць інфекцыю цяжка, а такіх амаль 15%, пачыналі праяўляцца прыкметы вострага рэспіратарнага дыстрэс-сіндрому. Гэта значыць, што лёгкія ўжо не здольныя нармальна забяспечваць кіслародам жыццёва важныя органы.

10-11 дзень. Пацыентаў пераводзяць у рэанімацыю, ім патрэбная экстраная дапамога, а да пералічаных вышэй сімптомаў дадаецца яшчэ і боль у жываце. Таксама даследаванні паказалі, што ў лякарні потым людзі застаюцца блізу 10 дзён.

12 дзень. Пацыенты, чый арганізм апынуўся досыць моцным, а дапамога медыкаў - своечасовай і правільнай, пачынаюць здаравець, тэмпература паступова зніжаецца і цягам наступных дзён чалавек актыўна ідзе на папраўку.

17 дзень. Да гэтага дня тых, хто ачуняў, звычайна выпісвалі, гэта значыць, прыкладна праз 2,5 тыдні хваробы.

Таксама медыкі звяртаюць увагу на тое, што кашаль - гэта другарадны сімптом. І многія з тых, хто ачуняў, кашлялі яшчэ даволі доўгі час. Задышка ў іх спынялася праз амаль два тыдні пасля выпіскі з лякарні.

Агулам перыяд выздараўлення займаў прыблізна 22 дні, а большасць пацыентаў, якіх выратаваць не ўдалося, паміралі на 18 дзень.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках