12 верасня 2024, Чацвер, 0:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Студэнты БДУ раздалі ахоўныя маскі і заклікалі не выходзіць на вучобу

3
Студэнты БДУ раздалі ахоўныя маскі і заклікалі не выходзіць на вучобу

Народны карантын дзейнічае з 23 сакавіка.

Студэнтам, якія пражываюць у інтэрнатах на вуліцы Кастрычніцкай у Менску, раздалі ахоўныя маскі і распавялі пра народны карантын. Сімвалічную акцыю правялі навучэнцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта - актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» і ініцыятывы «Еўрапейская моладзь», паведамляе прэс-служба «Еўрапейскай Беларусі».

- Раздалі блізу паўсотні масак, - сказаў адзін з удзельнікаў. - Акцыя была не гэтулькі практычная, колькі сімвалічная. Мы хацелі паказаць, што ў Беларусі ёсць сур'ёзныя праблемы з эпідэміялагічнай бяспекай і ўлады нічога не робяць, каб іх развязаць.

Безумоўна, цяпер уводзіць карантын трэба безумоўна, каб спыніць распаўсюд віруса і не ствараць пагрозы для людзей. Мы салідарныя са студэнтамі МДЛУ, якія абвясцілі пра байкот заняткаў. Упэўнены, што так павінны паступіць усе навучэнцы ў Беларусі.

Бяспека нашых блізкіх і салідарнасць павінны быць на першым месцы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках