12 верасня 2024, Чацвер, 0:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Грузіі ўвялі рэжым надзвычайнага становішча праз распаўсюд каранавірусу

3
У Грузіі ўвялі рэжым надзвычайнага становішча праз распаўсюд каранавірусу
ФОТА: РБК-УКРАІНА

НС уводзіцца да 21 красавіка.

Прэзідэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі ўвяла надзвычайнае становішча ў краіне да 21 красавіка для стрымлівання распаўсюду каранавірусу, паведамляе «Новая газета».

З такой просьбай да яе раней звярнуўся прэм'ер-міністр Георгій Гахарыя. Ён удакладняў, што гаворкі пра каменданцкую гадзіну і строгія каранцінныя захады на гэтым этапе не ідзе. У рамках рэжыму надзвычайнага здарэння ў Грузіі будуць забароненыя сходы больш чым з дзясяці чалавек, у тым ліку і ў крамах.

Таксама ўводзяцца абмежаванні на ўсе перавозкі, акрамя грузавых. У выпадку неабходнасці ўрад зможа арганізаваць «паўсюдную мабілізацыю» работнікаў сферы медыцыны і адукацыі. Парушэнне рэжыму надзвычайнага здарэння пагражае пакараннем у выглядзе штрафу, а за паўторнае парушэнне прадугледжаная крымінальная адказнасць тэрмінам да трох гадоў.

У Грузіі зарэгістраваныя 47 выпадкаў захворвання на каранавірус, адзін з пацыентаў ужо вылечыўся. Праз распаўсюд COVID-19 у краіне закрытыя ўсе адукацыйныя ўстановы, дзяржаўныя структуры і некаторыя прыватныя арганізацыі пераведзеныя на дыстанцыйны рэжым працы.

Раней грузінскія ўлады закрылі мяжу з Расеяй для турыстаў. З 18 сакавіка на два тыдні мяжу закрылі ўжо для ўсіх замежнікаў. Улады таксама скасавалі авіязлучэнні на ўсіх кірунках.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках