12 верасня 2024, Чацвер, 0:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пацыенты з Магілёва: Аддзяленні лякарні перапоўненыя, лекары кажуць пра «нейкі вірус»

14
Пацыенты з Магілёва: Аддзяленні лякарні перапоўненыя, лекары кажуць пра «нейкі вірус»

У абласным цэнтры ўсё вельмі сур'ёзна?

Пра сітуацыю ў Магілёве паведаміў тэлеграм-канал «Баста»:

«З Магілёва пішуць. Усё вельмі сур'ёзна:

- Знаходжуся на лячэнні ў магілёўскай лякарні. Аддзяленні перапоўненыя. Некаторыя аддзяленні ў ізаляцыі. Вялікая колькасць людзей з падазрэннем на пнеўманію, але дыягназы пацвярджаюцца не ў многіх. На пытанне да лекараў «на што я хварэю?» канкрэтнага адказу няма. Кажуць «вірус нейкі». Як у Беларусі ўстанаўліваюць носьбітаў каранавірусу - не магу зразумець. У маім выпадку для праверкі адсутнічалі нейкія рэактывы.

Аддзяленні забітыя людзьмі, жаўнерамі тэрміновай службы, псіхічна хворымі. Некаторых на днях з майго аддзялення забралі ў рэанімацыю.

Лекары не ведаюць, што рабіць і якія захады ўжываць. Дарагія грамадзяне, жартамі жартамі, але ўсё дастаткова сур'ёзна. Да таго, як трапіў у палату, сам сцябаўся наконт вірусу. Цяпер усё сур'ёзна».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках