12 верасня 2024, Чацвер, 0:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каранавірус у Гішпаніі: колькасць заражэнняў дасягнула амаль 25 тысяч

Каранавірус у Гішпаніі: колькасць заражэнняў дасягнула амаль 25 тысяч

Памерлі - 1326 чалавек.

Гішпанія наблізілася да адзнакі 25 тысяч у колькасці заражаных каранавірусам - цягам апошніх дзён колькасць заражаных вырасла да 24 926.

Такія апошнія звесткі Міністэрства аховы здароўя Гішпаніі, паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на El Mundo.

Акрамя таго, рэкордна ўзрасла колькасць смяротных выпадкаў - за апошнія дні ад каранавіруса памерлі 324 чалавекі, агульная колькасць смяротных выпадкаў складае 1326.

Пры гэтым больш за ўсё смерцяў зарэгістраваныя ў Мадрыдзе - 804, за апошнія дні ў сталіцы Гішпаніі памерлі 176 чалавек.

Папярэднія звесткі міністэрства былі наступнымі: 19 980 інфікаваных і 1 002 смяротныя выпадкі.

Найбольш пацярпелай ад каранавіруса краінай у Еўропе застаецца Італія.

Як паведамлялася, за апошнія 24 гадзіны ў Італіі зафіксаваны новы рэкорд смяротнасці ад каранавіруса: загінулі 627 чалавек, агулам у краіне памерлі ўжо 4032 чалавекі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках