12 верасня 2024, Чацвер, 0:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Студэнтка з Менска: Не толькі МДЛУ стаў на шлях барацьбы, яны не адны

9
Студэнтка з Менска: Не толькі МДЛУ стаў на шлях барацьбы, яны не адны

Беларускія студэнты дамагаюцца ўвядзення ўсеагульнага карантыну.

Пра гэта тэлеграм-каналу «Баста» паведаміла студэнтка менскага Лінгвагуманітарнага каледжа:

- Не толькі МДЛУ (Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт - заўв.) стаў на барацьбу, хлопцы не адны. Да іх далучаецца ЛГК! Справа ў тым, што ў нас нібыта «ўжылі захады супраць распаўсюду віруса» і цяпер усе групы вучацца ў адным кабінеце. Гэта значыць, яны думаюць, што калі разапхнуць вучняў па душных ячэйках, каб да іх прыходзілі выкладчыкі, гэта дапаможа супраць распаўсюду каранавірусу. Гэта проста маразм.

Сёння многія студэнты не прыйшлі на вучобу. На 4 курсе ў адной з груп прыйшоў толькі адзін чалавек. Зразумела, на гэтую групу напісалі дакладную. І не адну, а цэлых чатыры! Ад чатырох розных выкладчыкаў! Як быццам яны не разумеюць усю сур'ёзнасць сітуацыі. У панядзелак правядуць тлумачальную гутарку і даведаюцца, чаму ніхто не прыйшоў. Сапраўды, чаму? Хм...

Трэба далей распаўсюджваць інфармацыю, біцца да канца, даводзіць сваю праўду і тады, магчыма, мы зможам дамагчыся ўвядзення ўсеагульнага карантыну.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках