12 верасня 2024, Чацвер, 0:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Швайцарскі экспэрт: Кошт нафты можа ўпасці да $10

1
Швайцарскі экспэрт: Кошт нафты можа ўпасці да $10

Каласальнае падзенне коштаў можа адбыцца з прычыны забароны на некалькі месяцаў на пералёты паміж большасцю краін.

Як заявіў кіраўнік кірунку перспектыўных даследаванняў «Next Generation» швайцарскага банка «Julius Baer» Карстэн Менке, кошт нафты маркі Brent можа апусціцца да $10, калі адбудзецца доўгатэрміновы спад у глабальнай эканоміцы. Пра гэта паведамляюць РІА «Новости».

Напрыклад, каб кошт нафты ўпаў, неабходная забарона прынамсі на некалькі месяцаў на пералёты паміж большасцю краін, забарона для людзей знаходзіцца па-за домам, значны спад выкарыстання ўсіх тыпаў транспарту.

«90% глабальнага попыту на нафту звязана з тэмамі мабільнасці або транспарту, таму яны з'яўляюцца найважнейшымі элементамі», - сказаў Менке.

Але, з ягоных слоў, пакуль прадаўжаюць лётаць грузавыя самалёты, прадаўжаюцца пастаўкі па моры, а людзі па-ранейшаму перамяшчаюцца паміж краінамі, «таму сітуацыя рухаецца ў тым кірунку толькі часткова».

20 сакавіка кошт нафты маркі Brent на таргах у Лондане ўпаў на 4%, на мінімуме каціроўкі апускаліся да адзнакі $26,82 за барэль. На максімумах нафта каштавала $30,92 за барэль. Кошт тэхаскай нафты маркі WTI апускаўся да $22,41 за барэль.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках