12 верасня 2024, Чацвер, 0:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска з Бергама: Крэматорый працуе 24 гадзіны

28
Беларуска з Бергама: Крэматорый працуе 24 гадзіны
Фотa: ЕРА

Аб жыцці ў эпіцэнтры пандэміі.

Сітуацыя з каранавірусам у Бергама - адна з самых складаных у Італіі і наогул у Еўропе. Журналіст «Белсату» Алесь Дзянісаў пагутарыў з беларускай, якая цяпер жыве ў самым эпіцэнтры пандэміі.

Дар'я Марчанка жыве ў італійскім Бергама з 2009 года. Выехала з Гародні па турыстычнай візе на паўгода, каб падзарабіць грошай, але сустрэла будучага мужа і засталася ў Італіі. Цяпер у сям'і двое дзяцей: Валерыя і Леон, а Дар'я працуе на дзвюх працах: цырульніцай і ў клінінгавай кампаніі.

Карантын змушае сядзець дома

Як пачыналася эпідэмія ў Бергама?

- Каранавірус прыйшоў нечакана. 21 лютага мы збіраліся на карнавал, які ладзіў касцёл у нашым квартале. Прыйшлі святочна апранутыя – а там аб'ява, што свята скасавалі. Увечары ўжо мы даведаліся з навін, што ў Бергама – першы хворы, мужчына 38 гадоў. Адразу закрыліся ўсе школы і дзіцячыя садкі, і мне давялося скасаваць усе працоўныя планы і сядзець з дзеткамі дома. Бары і кавярні прадаўжалі працаваць. Мажліва, гэта нейкім чынам паўплывала на хуткае распаўсюджванне віруса, - кажа беларуска.

1 сакавіка ў госці прыляцеў мой тата. Калі б я ведала, то б адгаварыла яго. Але на той момант мы яшчэ не ўяўлялі маштабаў трагедыі...тата нават паспеў 5 сакавіка з'ездзіць у Фларэнцыю на экскурсію. А потым я пастанавіла: у сувязі з тым, што колькасць хворых прадаўжала расці, замяніць тату квіток на 11 сакавіка (хоць ён планаваў вылет пазней). І дзякуй Богу, бо менавіта 11 сакавіка закрылі аэрапорт у Бергама; а ў горадзе, як і ва ўсёй краіне, абвясцілі надзвычайнае становішча. Тата паспеў вылецець. У Вільні яму вымералі тэмпературу і папрасілі запоўніць анкету. На літоўска-беларускай мяжы ён прызнаўся, што лётаў у Паўночную Італію.

Суседзі з маршруткі ледзь не з кулакамі накінуліся на яго! У выніку ён здаў тэст на вірус і адправіўся ў добраахвотны карантын на лецішча, дзе і застаецца цяпер. Пару разоў бацьку тэлефанавалі лекары. Дагэтуль ён не захварэў, але яму яшчэ давядзецца прайсці паўторны тэст на вірус.

1 сакавіка ў госці прыляцеў мой тата. Калі б я ведала, то б адгаварыла яго. Але на той момант мы яшчэ не ўяўлялі маштабаў трагедыі...тата нават паспеў 5 сакавіка з'ездзіць у Фларэнцыю на экскурсію. А потым я пастанавіла: у сувязі з тым, што колькасць хворых прадаўжала расці, замяніць тату квіток на 11 сакавіка (хоць ён планаваў вылет пазней). І дзякуй Богу, бо менавіта 11 сакавіка закрылі аэрапорт у Бергама; а ў горадзе, як і ва ўсёй краіне, абвясцілі надзвычайнае становішча. Тата паспеў вылецець. У Вільні яму вымералі тэмпературу і папрасілі запоўніць анкету. На літоўска-беларускай мяжы ён прызнаўся, што лётаў у Паўночную Італію.

Суседзі з маршруткі ледзь не з кулакамі накінуліся на яго! У выніку ён здаў тэст на вірус і адправіўся ў добраахвотны карантын на лецішча, дзе і застаецца цяпер. Пару разоў бацьку тэлефанавалі лекары. Дагэтуль ён не захварэў, але яму яшчэ давядзецца прайсці паўторны тэст на вірус.

ДАР'Я МАРЧАНКА

- Вы жывяце ва ўмовах надзвычайнага становішча. Як улады кантралююць сітуацыю?

На вуліцах вельмі шмат паліцыі, якая правярае людзей. Ты не можаш проста так выйсці на вуліцу: ты павінен мець спецыяльную запоўненую анкету. У ёй пазначаюць асабістыя звесткі, прычыну і месца, куды ты накіроўваешся. Калі ты бязмэтна бадзяешся па вуліцах, то можаш атрымаць штраф да 200 еўраў ці нават арышт да трох месяцаў. Мая знаёмая, напрыклад, выйшла прагуляцца каля дома і атрымала штраф 120 еўраў. А калі ты яшчэ і хворы на каранавірус, то маеш шанцы сесці за краты на тэрмін да 8 гадоў! Я асабіста наважыла закупіць харчоў з запасам і як мага радзей выходзіць на вуліцу. Дзякуй Богу, у нас былі запасы на «чорны дзень».

- Але запасы калі-небудзь скончацца. Дзяржава неяк плануе дапамагаць насельніцтву?

- Усе, хто на кантракце, атрымліваюць грошы па бальнічных лістах. Хто не на кантракце, як мой муж (ён індывідуальны прадпрымальнік), сядзяць па дамах за свае грошы. Праўда, урад Італіі паабяцаў прадпрыемствам і ІП адтэрміноўку для выплаты падаткаў.

Я чула, што работнікам, якія прадаўжаюць працаваць на прадпрыемствах, дзяржава даплачвае па 600 еўраў. Таксама дзяржава выдзяляе фінансы тым медыкам, якія вымушаныя наймаць нянек для сваіх маленькіх дзяцей.

- А ці стае ежы, асабістых сродкаў бяспекі і гігіены?

- Што тычыцца ежы, то я не разумею, адкуль пайшлі ўсе гэтыя глупствы аб недахопе туалетнай паперы або локшыны! Яшчэ ў лютым, калі панавалі хаос і паніка, людзі змяталі з крамных паліц практычна ўсё. Цяпер усё наладжанае. Усяго дастаткова. А вось з аднаразовымі маскамі праблема, іх няма ў аптэках. На піку пандэміі на некаторых сайтах кошт за набор масак з шасці штук падскочыў аж да 100 еўраў! Гэта самая сапраўдная спекуляцыя на людскім горы і няшчасці! Пры гэтым мы ўсе выдатна разумеем, што маска не ратуе ад захворвання. Маска патрэбная толькі для таго, каб не распаўсюджваць вірус. Хвароба ў чалавека можа праходзіць бессімптомна, а ён пры гэтым з'яўляцца крыніцай небяспекі.

Смяротнасць большая, чым у Кітаі

Наколькі італійская медыцына спраўляецца ў такой складанай сітуацыі?

- Гэта ўсё падобна на апакаліпсіс. Гукі, якія не спыняюцца ў горадзе, - сірэны карэт хуткай дапамогі і плач царкоўных званоў па памерлых.

Напраўду ўсё вельмі сумна і жудасна. Медматэрыялаў бракуе. Медперсанал увесь дзень ходзіць у аднаразовых ахоўных медыцынскіх халатах, бо іх не стае. Некаторыя з медыкаў жывуць у лякарнях, бо баяцца прынесці заразу дадому. Між тым шмат дактароў і медсясцёр заразіліся, а некаторыя з іх ужо памерлі. Моргі перапоўненыя. Бергамскі крэматорый працуе 24 гадзіны без перапынку.

ДАР'Я МАРЧАНКА

Самае жудаснае для медыка – адмовіць у дапамозе. А яны вымушаныя адмаўляць старым на карысць маладых. Тут спрацоўвае чалавечы фактар: ратуюць у першую чаргу працаздольнае насельніцтва. Людзі сталага веку паміраюць у адзіноце, у свядомасці, толькі просяць перадаць прывітанне сваім родным…

ФОТА: REUTERS

Дарэчы, усё больш і больш складаных выпадкаў захворвання сярод 40-50 летніх, якіх ніяк не назавеш паджылымі людзьмі.

Цяпер гэты вірус як снежны ком. Скажу шчыра: Італія спазнілася з увядзеннем карантыну…

- Беларусь не закрыла межаў (нягледзячы на тое, што ўсе яе краіны-суседкі гэта зрабілі), не ўведзены карантын, працуюць школы і садкі, бары і кавярні. Забарона на масавыя мерапрыемствы носіць толькі рэкамендацыйны характар. На твой погляд, пазіцыя беларускіх уладаў занадта самаўпэўненая і легкадумная?

- Я проста шалею, калі бачу такое нядбайнае і безадказнае стаўленне беларускіх уладаў у дачыненні да каранавіруса! У свеце абвешчаная пандэмія. Ва ўсёй Еўропе абвяшчаюць карантын, закрываюць межы, а для Беларусі нібыта праблемы не існуе. Я вельмі перажываю за сваіх родных, асабліва за сваю родную сястру. Яна прадаўжае хадзіць на працу, бо карантын не абвешчаны. Італія стаіць на каленях, бо ў свой час не ўжыла адэкватных захадаў. Ці справяцца нашы лякарні ў выпадку такога масавага захворвання насельніцтва, як, напрыклад, у Арэца? Як вы думаеце?

Даведка

Паводле звестак Універсітэта Джона Хопкінса (JHU) у Італіі цяпер 47021 чалавек, хворых на COVID-19. Смяротнасць ад каранавірусу складае 8,3%. Для параўнання, у эпіцэнтры эпідэміі ў Кітаі, у горадзе Уханю, смяротнасць складала 1,4%.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках