12 верасня 2024, Чацвер, 0:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грамадскі транспарт у Кіеве спыніць пасажырскія перавозкі

11
Грамадскі транспарт у Кіеве спыніць пасажырскія перавозкі

Забарона пачне дзеянне ад заўтра.

22 сакавіка ў Кіеве грамадскі транспарт часова спыніць пасажырскія паслугі. Гэта не закране медыкаў і супрацоўнікаў харчовых крамаў. Пра гэта ў каментарах на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў міністр унутраных справаў Украіны Арсен Авакаў, піша liga.net.

"Кіеў спыняе паcажырскія перавозкі, акрамя супрацоўнікаў экстраных службаў аптэк і харчовых крамаў. З нядзелі", – напісаў ён.

Мэр Кіева Віталь Клічко на брыфінгу пацвердзіў інфармацыю пра спыненне пасажырскіх перавозак на час карантыну, аднак удакладніў, што грамадскі транспарт перастане прапаноўваць паслугі з 23 сакавіка. Забарона не тычыцца асабістага транспарту. Таксама забарона не тычыцца медыцынскіх супрацоўнікаў, ратавальнікаў, праваахоўнікаў, спецыялістаў сферы ЖКГ, людзей, якія працуюць у прадуктовых крамах і аптэках, або на стратэгічных прадпрыемствах – яны будуць ездзіць з спецыяльным пропускам.

На стан 10-й 21 сакавіка ва Украіне пацверджаны 41 выпадак COVID-19.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках