12 верасня 2024, Чацвер, 0:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урад Славакіі прыняў прысягу ў масках і пальчатках

1
Урад Славакіі прыняў прысягу ў масках і пальчатках

Прэм'ер-міністрам краіны стаў Ігар Матовіч.

Прэзідэнтка Славакіі Зузана Чапутова зацвердзіла ў суботу, 21 сакавіка, урад краіны. Прэм'ер-міністрам стаў Ігар Матовіч. Ягоны рух "Звычайныя людзі і незалежныя асобы" (OLaNO) атрымаў перамогу на выбарах 29 лютага, паведамляе svoboda.org.

Цырымонія прайшла ў прэзідэнцкім палацы ў Браціславе. Праз эпідэмію каранавірусу ўсе прысутныя былі ў масках і пальчатках.

Ва ўрад, акрамя руху Матовіча, увайшлі правацэнтрысцкі рух "Мы – сям'я", ліберальная партыя "Свабода і салідарнасць" і ліберальна-кансерватыўная партыя "За людзей" былога прэзідэнта Славакіі Андрэя Кіскі.

Галоўнай сваёй задачай у ліку іншых урад ставіць барацьбу з эпідэміяй каранавірусу. Цяпер у Славакіі блізу 140 тых, хто захварэў на новы вірус СOVID-19.

Матовічу 46 гадоў. Ён скончыў факультэт фінансавага мэнэджмэнту Універсітэта Коменскага ў Браціславе. З 2010 года ён з'яўляецца дэпутатам парламента. У 2011 годзе заснаваў свой рух.

Паводле вынікаў выбараў у славацкі парламент кіравалая краінай 12 гадоў левацэнтрысцкая партыя "Smer – Сацыяльная дэмакратыя" экс-прэм'ера Роберта Фіца пайшла ў апазіцыю.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках