12 верасня 2024, Чацвер, 0:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кашляў крывёй: Італьянскі спартовец расказаў, як заразіўся каранавірусам

1
Кашляў крывёй: Італьянскі спартовец расказаў, як заразіўся каранавірусам
ФОТА: GETTY IMAGES

Усё пачалося са звычайнай тэмпературы.

Італьянскі бягун Эдоарда Мелоні расказаў, як ён трапіў у лякарню з каранавірусам. Словы Мелоні прыводзіць AIPS Media (пераклад – apostrophe.ua).

"Цяпер я ў парадку. На шчасце, я своечасова трапіў у лякарню. У аддзяленні неадкладнай дапамогі ў мяне дыягнаставалі пнеўманію, а потым правялі тэст на каранавірус, які паказаў станоўчы вынік. Хваробу ў мяне знайшлі на пачатковым этапе. Таму я спадзяюся неўзабаве вярнуцца дадому .

Усё пачалося са звычайнай ліхаманкі. У мяне была тэмпература 37,5 і невялікі кашаль. Але з часам кашаль станавіўся ўсё мацнейшы. Дайшло да таго, што прыступы доўжыліся 5–10 хвілінаў без прыпынку. У нейкі момант я заўважыў, што кашляю крывёю.

Таксама нельга грэбаваць яшчэ адным сімптомам – поўная ці частковая страта нюху і пачуцця смаку. У лякарні падобныя сімптомы выявіліся ў дваіх з трох хворых. Пры гэтым у некаторых з іх не было ліхаманкі або кашлю. Таму важна звяртаць увагу і на гэтыя сімптомы", – расказаў Мелоні.

На гэты момант колькасць захварэлых у Італіі перавысіла 47 тысячаў чалавек. Памерлі больш за 4000.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках