12 верасня 2024, Чацвер, 0:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна і Польшча дамовіліся пра стварэнне гуманітарнага калідора для ўкраінцаў

Украіна і Польшча дамовіліся пра стварэнне гуманітарнага калідора для ўкраінцаў

Пра гэта дамовіліся ўрады дзвюх краінаў.

Улады Украіны і Польшчы дамовіліся пра стварэнне гуманітарнага калідора, па якім украінцы змогуць вярнуцца на радзіму. Пра гэта ў сваім Telegram паведаміў прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль, піша gordonua.com.

"Падчас сусветнай пандэміі каранавіруснай інфекцыі ўсе краіны павінны дзейнічаць супольна і ўзгоднена. Перамовіліся праз тэлефон з прэм'ер-міністрам Польшчы Матэвушам Маравецкім пра вяртанне дадому ўкраінскіх грамадзянаў. Дамовіліся пра стварэнне так званага гуманітарнага калідора для ўкраінцаў, па якім яны змогуць ад мяжы з Нямеччынай транзітам праз Польшчу вярнуцца на радзіму", – адзначыў прэм'ер-міністр.

Ён падзякаваў уладам Польшчы за ўключэнне ўкраінскіх грамадзянаў у праграму #LOTdoDomu, дзякуючы якой украінцы, якія знаходзяцца ў іншых краінах, змогуць выкарыстоўваць рэйсы польскай авіякампаніі LOT для пералёту ў Польшчу.

"Рады, што польскія калегі пайшлі нам насустрач і гатовыя садзейнічаць у развязанні гэтага пытання. Акрамя таго пагадзіліся з спадаром Маравецкім абменьвацца досведам і практыкамі паміж краінамі ў супрацьстаянні COVID-19", – дадаў Шмыгаль.

На стан вечару 20 сакавіка ва Украіне зафіксаваны 41 выпадак захворвання на каранавірус, тры з іх – са смяротным зыходам, адзін чалавек выздаравеў. У шэрагу абласцей, дзе выяўленыя інфекцыяваныя, уведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках