12 верасня 2024, Чацвер, 0:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве зачыняюць фітнэс-цэнтры, басейны і аквапаркі праз каранавірус

13
У Маскве зачыняюць фітнэс-цэнтры, басейны і аквапаркі праз каранавірус

Захады будуць дзейнічаць з 21 сакавіка і да асаблівага распараджэння ўладаў.

У Маскве праз эпідэмію каранавірусу зачыняюць фітнэс-цэнтры, басейны і аквапаркі, паведамляе ВВС.

"Кіраўнікі басейнаў, фітнэс-цэнтраў, аквапаркаў і іншых аб'ектаў фізічнай культуры і спорту горада Масквы з масавым наведваннем людзей незалежна ад прыналежнасці і арганізацыйна-прававой формы з 21 сакавіка 2020 года абавязаныя спыніць допуск наведвальнікаў", – гаворыцца ў паведамленні сталічнага Расспажыўнагляда.

Захады будуць дзейнічаць з 21 сакавіка і да асаблівага распараджэння ўладаў, парушальнікі панясуць адміністрацыйную адказнасць, адзначаецца ў паведамленні.

У пятніцу аналітыкі зафіксавалі адток кліентаў у невялікіх фітнэс-цэнтрах і спа-салонах. Продажы фітнэс-цэнтраў у Маскве і Санкт-Пецярбургу знізіліся на 43% і 31% адпаведна, пісаў ТАСС.

Акрамя фітнэс-клубаў і спа, істотнае зніжэнне назіралася ў салонах прыгажосці (на 21%) і ў дзіцячых забаўляльных пляцовак (на 51%).

У Маскве могуць увесці карантын з спыненнем працы грамадскага транспарту і закрыццём межаў на ўезд, пісалі "Ведамасці" ў аўторак 17 сакавіка. Пра гэта выданню расказалі некалькі чалавек, блізкіх да мэрыі і федэральнага ўраду.

Пры гэтым Крэмль адпрэчыў абмеркаванне ўладамі карантыну. Паводле словаў прэс-сакратара прэзідэнта РФ Дзмітрыя Пяскова, "гэта цяпер не абмяркоўваецца проста ніяк".

У Маскве на 21 сакавіка зафіксаваны 137 з 306 выпадкаў захворвання COVID-19 у Расеі. Восем чалавек паправіліся.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках