12 верасня 2024, Чацвер, 0:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску зачынілі пяць станцый метро

3
У Менску зачынілі пяць станцый метро

Зачыненыя станцыі ад «Каменнай Горкі» да «Маладзёвай».

Гэта ўсяго на два дні – суботу і нядзелю. Гэта трэба метрабудаўнікам, каб далучыць трэцюю галінку метро, піша tut.by.

Якія станцыі зачыняюць і навошта гэта трэба

Калі дакладней, то ў дзейнай падземцы запланавалі такую працу: у тунэлях паміж станцыямі «Фрунзенская» і «Маладзёвая» будуць уразаць стрэлачны перавод паміж другой і трэцяй лініямі метро.

У суботу і нядзелю, 21 і 22 сакавіка, станцыі «Каменная Горка», «Кунцаўшчына», «Спартовая», «Пушкінская» і «Маладзёвая» будуць зачыненыя. У звычайным рэжыме метро пачне працаваць у панядзелак, 23 сакавіка, у 5.30 раніцы.

Цягнікі метро на Аўтазаводскай лініі ў выхадныя будуць ездзіць толькі на адрэзку «Магілёўская» – «Фрунзенская».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках