12 верасня 2024, Чацвер, 0:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У суботу ў Літве выяўлена яшчэ 14 выпадкаў каранавірусу

5
У суботу ў Літве выяўлена яшчэ 14 выпадкаў каранавірусу
ФОТА: DELFI

Агульная колькасць заражаных вырасла да 83.

У суботу ў Літве былі выяўленыя яшчэ 14 выпадкаў каранавірусу, агульная колькасць заражаных вырасла да 83, паведаміла Міністэрства аховы здароўя, піша delf.lt.

Паведамляецца, што 9 выпадкаў зафіксаваныя ў Вільні, з іх – 2 прывазныя і 6, інфармацыя пра якія высвятляецца і будзе пададзеная пазней. У Клайпедзе вызначаныя 4 прывазныя выпадкі, усе яны былі правераныя ў мабільным пункце. У Шаўляй каранавірус вызначылі ў пацыента, які вярнуўся з Мексікі праз Турцыю (ён ізаляваны дома, бо адчувае сябе добра).

12 сакавіка ў Літве памёр першы чалавек, заражаны COVID-19, гэта пажылая жанчына з Укмерге.

Першы выяўлены пацыент – жыхарка Шаўляй ачуняла.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках