12 верасня 2024, Чацвер, 0:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РФ дазволіла беларусам, якія вяртаюцца з трэціх краінаў, транзіт па сваёй тэрыторыі

2
РФ дазволіла беларусам, якія вяртаюцца з трэціх краінаў, транзіт па сваёй тэрыторыі

Дазвол дзейнічае як праз паветраныя, так і іншыя пункты пропуску.

Урад Расеі дазволіў грамадзянам Беларусі прылятаць з трэціх краінаў у свае аэрапорты і потым вяртацца ў Беларусь – як праз паветраныя, так і іншыя пункты пропуску. Памежнай службе РФ прадпісана забяспечыць пропуск нашых грамадзянаў праз дзяржаўную мяжу Расеі. Адпаведны дакумент апублікавала амбасада Беларусі ў Індыі на сваёй старонцы ў Facebook, піша tut.by.

Як паведамляе амбасада, 20 траўня ўрадам Расеі прынятае дадатковае распараджэнне РФ № 685-р, якім грамадзянам СНД, у тым ліку Беларусі, дазволена прыбываць праз паветраныя пункты пропуску і ад’язджаць у Беларусь як праз паветраныя, так і іншыя пункты пропуску.

Расспажыўнагляду паказана забяспечыць ажыццяўленне санітарна-карантыннага кантролю пры знаходжанні гэтых людзей на тэрыторыі Расеі.

Расейскі амбасадар Дзмітрый Мезенцаў таксама паведаміў сёння журналістам, што беларусам, якія маюць квіткі на самалёты расейскіх авіякампаній, перашкаджаць у пасадцы на борт не будуць.

– У сувязі з выданнем адпаведнага распараджэння ўрада Расейскай Федэрацыі ніякіх праблемаў у грамадзянаў Беларусі, якія маюць на руках квіткі на вылет бартамі расейскіх авіяперавознікаў, быць не павінна, – сказаў Мезенцаў.

Паводле ягоных словаў, сёння кіраўнік Федэральнага агенцтва паветранага транспарту РФ Аляксандр Нерадзько пацвердзіў кіраўніку расейскай дыпмісіі ў Беларусі, што «ўсе ўказанні ў мэтах выканання ўрадавага распараджэння авіяцыйным кампаніям Расейскай Федэрацыі дадзеныя, перашкодаў на пасадку на борт паветраных судоў у грамадзянаў Беларусі, якія знаходзяцца на адпачынку ў трэціх краінах, быць не павінна».

Напярэдадні ў інтэрв'ю ТАСС Мезенцаў расказаў, што ўсе заяўкі беларускага нацыянальнага перавозніка «Белавія» на выкананне нерэгулярных рэйсаў у аэрапорты Масквы будуць падтрыманыя расейскім бокам, пры гэтым беларусы, якія прыбылі ў сталіцу РФ з трэціх краінаў, змогуць аператыўна вярнуцца ў Менск.

Нагадаем, праз закрыццё межаў многімі дзяржавамі, у тым ліку і Расеяй, сотні беларускіх турыстаў не могуць вярнуцца на радзіму. 20 сакавіка больш за сто беларускіх турыстаў, якія затрымаліся ў аэрапорце Унукава, вярнуліся дадому. Каб трапіць з Расеі ў Беларусь, некаторым з іх давялося больш за два дні правесці ў дарозе. Праблема ў тым, што з Унукава не было магчымасці паляцець у Менск. Каб дапамагчы ім, з Беларусі па іх лётаў самалёт «Белавія».

Але шмат хто яшчэ не можа пакінуць Тайланд, Індыю, Канарскія выспы і іншыя краіны. Паводле звестак Мінспорту і турызму, на сёння за мяжой знаходзяцца блізу 3,5 тысячы беларускіх арганізаваных турыстаў, якія хочуць трапіць на радзіму.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках