12 верасня 2024, Чацвер, 0:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што адбылося з амерыканскім далярам у Беларусі?

22
Што адбылося з амерыканскім далярам у Беларусі?

Рост курсу ў нашай краіне – адзін з «рэкордных» у рэгіёне.

Беларусь увайшла ў шасцёрку краінаў былога СССР, дзе рост афіцыйнага курсу даляра ЗША да нацыянальнай валюты пасля падзення коштаў на нафту перавысіў 10%, пішуць naviny.by.

Як сведчыць праведзенае БелаПАН параўнанне катыровак цэнтрабанкаў на 8 і 21 сакавіка, лідар Кыргызстан, дзе за апошнія два тыдні даляр падаражэў на 19,6% (з 69,85 да 83,5271 сома), пры гэта 21 сакавіка ў параўнанні з папярэднім днём кошт амерыканскай валюты павялічыўся на 14,6%.

Нацбанк краіны выступіў з заявай, у якой адзначыў, што «праводзіў інтэрвенцыі ў продажы даляраў ЗША», аднак «доўгае выкарыстанне захадаў валютнай палітыкі, накіраваных на змякчэнне знешніх шокаў прывядзе да фактычнага вымывання міжнародных рэзерваў краіны».

У шасцёрку лідараў увайшлі таксама Казахстан з ростам афіцыйнага курсу даляра на 16,4% (з 382,05 да 444,80 тэнге), Расея – на 15,6% (з 67,5175 да 78,0443 рубля), Грузія – на 14,9% (з 2,7748 да 3,1880 лары), Беларусь – на 14,3% (з 2,2396 да 2,5591 рубля) і Украіна – на 12,4% (з 24,7413 да 27, 8025 грыўны).

У краінах Балтыі (Латвія, Літва, Эстонія), якія ўваходзяць у еўразону, курс даляра павялічыўся на 5,9% (з 0,8821 да 0,9340 еўра), у Таджыкістане – на 5,4% (з 9,68 да 10,20 самоні), у Арменіі – на 2,9% (з 479,82 да 493,58 драма), у Малдове – на 2,6% (з 17,4244 да 17,8792 лея), ва Узбекістане – на 0,1% (з 9.513,84 да 9.520,34 сума).

Не змяніліся курсы амерыканскай валюты ў Азербайджане (1,7 маната) і Туркменістане (3,5 маната).

У Беларусі моцна выраслі даляр і еўра. Што будзе з коштамі на імпартныя тавары?

З пачатку года даляр у Беларусі падаражэў на 21,7% – гэта другое месца пасля Расеі (26,1%). Далей ідуць Кыргызстан (19,9%), Украіна (17,4%), Казахстан (16,7%), Грузія (11,2%), Таджыкістан (5,3%), Латвія, Літва, Эстонія (4,9%), Малдова (3,9%), Арменія (2,9%) і Узбекістан (0,1%). У Азербайджане і Туркменістане курсы не змяніліся.

Беларускі Нацбанк 19 сакавіка завіў, што «рэалізуе курсавую палітыку ў рэжыме плыўнага курсу, які дапускае правядзенне валютных інтэрвенцый у абмежаваных аб'ёмах з мэтай згладжвання рэзкіх ваганняў курсу».

«За апошнія дні валатыльнасць на глабальных фінансавых рынках значна вырасла. У гэтых умовах павысіўся попыт на замежную валюту на ўнутраным валютным рынку Рэспублікі Беларусь. Гэта адбілася на дынаміцы курсу беларускага рубля ў дачыненні да замежных валютаў», – адзначыў рэгулятар.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках