12 верасня 2024, Чацвер, 0:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каго забівае каранавірус: Звесткі статыстыкі

14
Каго забівае каранавірус: Звесткі статыстыкі

У некаторых краінах захварэлых значна больш сярод моладзі ці людзей сярэдняга веку.

У чацвер Цэнтр кантролю і прафілактыкі захворванняў ЗША (Centers for Disease Control and Prevention, CDC) прапанаваў першыя папярэднія звесткі, жыхары якіх узростаў апынуліся найбольш уразлівыя да каранавірусу. Раней узроставую структуру захворвання і смяротнасці ад COVID-2019 публікавалі Цэнтры кантролю і прафілактыкі захворванняў Кітая і Паўднёвай Карэі, а таксама Вышэйшы інстытут здароўя Італіі. Гэта краіны з самымі сур'ёзнымі на гэты момант эпідэміямі, піша Forbes.

Усяго, паводле ацэнкі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, на 20 сакавіка 2020 года ў свеце зарэгістравана больш за 200 000 пацверджаных выпадкаў захворвання каранавірусам, памерла блізу 10 000 чалавек, хвароба закранула больш за 145 краінаў.

Хто хварэе

Мяркуючы з даступных звестак, узроставая структура захворвання адрозніваецца ад краіны да краіны. Калі, напрыклад, у Італіі сярод захварэлых пераважаюць пажылыя людзі (больш за палова з іх – людзі, старэйшыя за 60 гадоў, а сярэдні ўзрост захварэлых – 63 гады), то ў ЗША больш за 50% пацверджаных заражаных складаюць людзі ва ўзросце да 55 гадоў. А ў Паўднёвай Карэі часцей за ўсё захворвае 20-гадовая моладзь.

Мяркуючы з кітайскіх і італьянскіх звестак, і сярод тых, хто захварэў, і сярод тых, хто памёр праз каранавірус пераважаюць мужчыны. У Паўднёвай Карэі заражаных жанчынаў значна больш, чым заражаных мужчынаў, але смяротнасць усё роўна значна вышэйшая сярод мужчынаў.

Хто памірае

Самыя высокія рызыкі цяжка захварэць і памерці праз COVID-19 – у пажылых людзей, асабліва з сур'ёзнымі спадарожнымі захворваннямі. Напрыклад, у Кітаі блізу 80% смерцяў праз каранавірус прыйшлося на людзей, старэйшых за 60 гадоў. У той самы час амерыканскія даследнікі звяртаюць увагу, што больш за 80% усіх зарэгістраваных у Паднябеснай захворванняў працякалі ў лёгкай форме. У Італіі 68% памерлых праз COVID-19 мелі спадарожныя захворванні: сэрцава-судзінныя, рэспіраторныя, дыябет, імунадэфіцыт, анкалогію, атлусценне, захворванні нырак і іншыя.

У справаздачы ў ЗША прыводзяцца звесткі пра 4226 выпадкаў захворвання COVID-19, зарэгістраваных з 12 лютага да 16 сакавіка 2020 года. Аўтары таксама паказваюць, што ў Штатах часта хварэюць пажылыя людзі, якія жывуць ва ўстановах для догляду за хранічнымі хворымі. На людзей, старэйшых за 65 гадоў, прыйшоўся 31% выпадкаў захворвання і 80% смерцяў, звязаных з каранавірусам. На пажылых людзей таксама прыходзіцца 45% усіх шпіталізацый і больш за 50% шпіталізацый у аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках