12 верасня 2024, Чацвер, 0:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперты папярэджваюць пра калапс сістэмы аховы здароўя Гішпаніі

6
Эксперты папярэджваюць пра калапс сістэмы аховы здароўя Гішпаніі

69 вядомых навукоўцаў напісалі адкрыты ліст ураду краіны.

69 вядомых эпідэміёлагаў, малекулярных біёлагаў і іншых навукоўцаў апублікавалі ў суботу, 21 сакавіка, адкрыты ліст ураду Гішпаніі, у якім папярэдзілі пра немінучы крах гішпанскай сістэмы аховы здароўя ў выпадку, калі не будзе праведзеная "татальная" ізаляцыя людзей, паведамляе dw.com.

На думку аўтараў, неабходна яшчэ мацней абмежаваць свабоду перамяшчэння. У якасці канкрэтнага захаду ў лісце прапануецца дазволіць паездкі на працу толькі людзям, занятым у сістэме забеспячэння асноўнымі прадуктамі жыццядзейнасці. У адваротным выпадку неўнікнёны крах сістэмы аховы здароўя можа адбыцца ўжо "ў раёне 25 сакавіка".

Рэжым надзвычайнага здарэння ўведзены тыдзень таму

У Гішпаніі, пачынаючы з 15 сакавіка, уведзены рэжым надзвычайнага становішча. Жыхарам 47-мільённай краіны прадпісваецца пакідаць свае дамы толькі ў выключных выпадках, да якіх улады аднеслі набыццё прадуктаў, наведванне аптэкі або лякарні, а таксама паездку на працу. Парушальнікам пагражаюць сур'ёзныя грашовыя штрафы ці нават турэмнае зняволенне. Захады ўведзеныя тэрмінам на два тыдні, для іх падаўжэння неабходная згода парламента.

Краіна, 18 адсоткаў насельніцтва якой старэйшыя за 65 гадоў, ужо сур'ёзна пацярпела ад пандэміі каранавірусу. Да раніцы суботы, 21 сакавіка, Міністэрства аховы здароўя Гішпаніі зафіксавала больш за 25 тысячаў заражаных і блізу 1300 памерлых у выніку распаўсюджвання COVID-19. Эпіцэнтрам застаецца аўтаномная супольнасць Мадрыд, цэнтрам якой з'яўляецца аднайменная сталіца краіны. На гэты рэгіён, паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, прыходзіцца амаль 9000 выпадкаў заражэння і блізу 800 памерлых.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках