12 верасня 2024, Чацвер, 0:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першая беларуска з каранавірусам: Увядзіце карантын!

19
Першая беларуска з каранавірусам: Увядзіце карантын!

Гэтага хочуць практычна ўсе грамадзяне краіны.

Дызайнерка віцебскага футравага камбіната Таццяна Яфрэмава больш за два тыдні правяла ў інфекцыйным шпіталі і да гэтага часу знаходзіцца на карантыне – але ўжо ў аддзяленні рэабілітацыі пад Віцебскам, паведамляе «Радыё Рацыя».

29-га лютага яе накіравалі здаваць аналіз на каранавірус пасля вяртання з Італіі, дзе яна была ў працоўнай камандзіроўцы. Аналіз быў станоўчым, хоць жанчына адчувала толькі сімптомы лёгкай прастуды.

Адбыўшы столькі часу ў ізаляцыі, Таццяна Яфрэмава перакананая, што карантынныя захады могуць стрымаць распаўсюд хваробы, што кожны чалавек павінен вельмі адказна ставіцца да тых, хто побач:

«У тэлевізары ўлады кажуць, што карантын нібыта не патрэбны. Усе людзі, здаецца, за карантын. І я бачу, што ўсе краіны робяць такія беспрэцэдэнтныя захады. Я хачу заклікаць, каб усе адказна ставіліся да сябе і да свайго здароўя. Банальна гучыць, але гэта перш за ўсё адказнасць і за сваіх суграмадзянаў», – кажа Таццяна Яфрэмава.

Таццяна Яфрэмава стала першай беларускай, у якой выявілі каранавірус, і адзінай, чыё імя і прозвішча было названа ў СМІ. Жыхарка Віцебска сама пагадзілася на гэта і не хаваецца ад увагі прэсы, хоць раней давала інтэрв'ю толькі ў якасці паспяховай дызайнеркі.

Дарэчы, рэспіратары і маскі былі адным з аксэсуараў калекцыі адзення, паказанай летась Таццянай Яфрэмавай.

Але яна кажа, што гэтая калекцыя – не пра пагроз хваробаў або экалагічных катастрофаў, а пра імкненне чалавека захаваць свой унутраны свет, не адкрываючыся кожнаму.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках