12 верасня 2024, Чацвер, 0:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзякуй Вам, Доктар!

26
Дзякуй Вам, Доктар!
МАКСІМ АЧАРЭТНЫ
ФОТА: ONLINER.BY

Новы час – новыя героі.

Сёння ў Беларусі гэта, у першую чаргу, медыкі. Галоўны лекар Менскай гарадской дзіцячай клінічнай лякарні Максім Ачарэтны заклікаў пераходзіць на народны карантын і заставацца дома. Многія беларусы дзякуюць яму за смеласць і адказнасць, паведамляе прэс-служба грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

Вось некалькі апошніх каментароў з сацсетак:

Таццяна Аўсяннікава: Дзякуй Вам, Доктар! Здзіўленая, што, знаходзячыся на такой пасадзе ў часы кіравання злачыннай і подлай нікчэмнасці, Вы змаглі захаваць мужнасць, прафесійны гонар і чалавечую прыстойнасць. Гэта вельмі дорага каштуе. Яшчэ раз дзякуй Вам і нізкі паклон!

Марына Драздова: Паважаныя лекары! Дзякуй вам! Думаю, што са мной пагодзяцца многія: людзі не ведаюць сапраўднай сітуацыі – колькасці заражаных і тых, хто захварэў, на колькі сітуацыя сур'ёзная і крытычная.

Вы можаце паведаміць людзям – вы бачыце ўсё на свае вочы. Ва ўсіх нас недастаткова інфармацыі і гэтае няведанне палохае больш. У іншай сітуацыі чалавек ведаў бы, што рабіць, калі б быў праінфармаваны: не пайшоў лішні раз у краму, на вуліцу і г.д.

Наталля Смірнова: Дзякуй за пазіцыю і абарону. Здароўя Вам.

Марына Бандаровіч: Эпоху маўчання толькі разам і кожны з нас можна прыбраць разам.

І выдатна што ёсць такія лекары.

Раіса Юдзіна: Максім Ачарэтны – адзін з самых сумленных і крутых лекараў. І я на 100 адсоткаў з ім згодная.

Ліля Вайчэўская: Ведаю Максіма не з чутак. Унучка ляжала з васкулітам у рэанімацыі, дзе ён быў загадчыкам. У дачкі і ва ўсёй сям'і была магчымасць быць побач з дзіцем і падтрымаць. З вялікай павагай і падзякай да медперсаналу ўспамінаю той складаны перыяд. Давяраю гэтаму лекару! Дзякуй Вам, Максім!

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках