12 верасня 2024, Чацвер, 0:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паздаравелая ад каранавірусу лекарка падрабязна апісала сімптомы хваробы

20
Паздаравелая ад каранавірусу лекарка падрабязна апісала сімптомы хваробы

Лекарка падхапіла інфекцыю ў Нью-Ёрку.

Паздаравелая ад каранавірусу лекарка з Вялікай Брытаніі падрабязна апісала сімптомы хваробы ў гутарцы з Daily Mail (пераклад – lenta.ru).

60-гадовая лекарка Клэр Герада расказала, што падхапіла інфекцыю ў Нью-Ёрку, аднак першыя прыкметы хваробы выявіліся толькі пасля вяртання дадому. Усё пачалося з сухога кашлю і моцнага болю ў горле. «Як быццам бы нехта ўваткнуў нож мне ў горла», – расказала лекарка.

Далей у Герады паднялася тэмпература, пачалася ліхаманка і дрыжыкі. Паводле словаў жанчыны, яна адразу зразумела, што заразілася каранавірусам, паколькі «ніколі моцна не хварэла, а сезон грыпу ўжо падышоў да канца».

Лекарка здала аналізы і добраахвотна пастанавіла выконваць рэжым самаізаляцыі. Стан жанчыны імкліва пагаршаўся. Герада страціла апетыт, у яе ўзнікла адчуванне слабасці і ўвесь час хацелася спаць.

Да таго моманту, калі прыйшоў станоўчы вынік на каранавірус, самаадчуванне Герады палепшылася. Праз некалькі дзён лекарка адчула, што ачуняла. Пры гэтым жанчына прадоўжыла выконваць рэжым самаізаляцыі. На думку Герады, большасць тых, хто заразіўся каранавірусам, змогуць паздаравець.

Паводле апошніх звестак, ва ўсім свеце колькасць інфекцыяваных перавысіла 299 тысячаў. Больш за 12,7 тысячы чалавек памерлі, 91540 – ачунялі.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках