12 верасня 2024, Чацвер, 0:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Фядыніч: Я іх папярэдзіў – у мяне добры сон, таму будзеце грукаць у дзверы вельмі доўга

2
Генадзь Фядыніч: Я іх папярэдзіў – у мяне добры сон, таму будзеце грукаць у дзверы вельмі доўга

Як адбываюць "хімію" лідары прафзвязу РЭП.

Аднаму з лідараў незалежнага прафзвязу РЭП Ігару Комліку зрабілі больш "ільготны" рэжым адбыцця "хатняй хіміі". Пра гэта ён паведаміў сайту palitviazni.info.

"На днях мне змянілі некаторыя правілы адбыцця пакарання, зрабілі іх, так бы мовіць, больш ільготнымі, – кажа Ігар Комлік. – Калі раней трэба было адзначацца ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі Фрунзенскага раёна раз на тыдзень, то цяпер – толькі раз на месяц. Магчыма, гэта таму, што я ўжо адбыў пэўную частку пакарання і за гэты час да мяне не было ніякіх заўваг і прэтэнзій".

Ігар Комлік дадае, што "гэта даволі зручна, бо не трэба кожны тыдзень бегаць у інспекцыю і марнаваць на гэта частку свайго працоўнага часу".

Экс-кіраўнік прафзвязу РЭП Генадзь Фядыніч жа адзначае, што нават у сувязі з каранавірусам кантроль за адбываннем пакарання ў яго не паменшыўся.

"У мінулым месяцы прыходзілі на адным тыдні тры разы запар, – расказвае Генадзь Фядыніч. – Два разы – блізу 12-й гадзіны ночы. Увогуле, прыходзяць калі хочуць, але, на шчасце, ноччу пакуль не з'яўляліся. Я іх папярэдзіў: у мяне добры сон, таму будзеце стаяць і грукаць у дзверы вельмі доўга".

Нагадаем, што 24 жніўня 2018 года суд Савецкага раёна Менска асудзіў кіраўнікоў прафзвязу РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча на 4 гады абмежавання волі без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу з забаронай займаць кіроўчыя пасады тэрмінам на 5 гадоў. Іх асудзілі паводле ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты падаткаў у буйным памеры). Праваабаронцы прызналі гэтую справу палітычна матываванай. Ігар Комлік пачаў адбываць "хатнюю хімію" з 19 снежня 2018 года, Генадзь Фядыніч – са студзеня 2019 года.

У лістападзе летась стала вядома, што Фядыніч і Комлік патрапілі пад дзеянне закона аб амністыі, прынятага да 79-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Тэрмін адбыцця пакарання ім скарацілі на год.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках