12 верасня 2024, Чацвер, 0:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вільні адкрылі «акно жыцця» для лекараў

7
У Вільні адкрылі «акно жыцця» для лекараў

Жыхары горада могуць ахвяраваць сродкі спецабароны медыкам

У Вільні з'явілася «акно жыцця для лекараў» - спецыяльны кантэйнер, у якім жыхары горада могуць пакінуць сродкі спецабароны для лекараў, паведамляе карэспандэнт Charter97.org у Вільні.

«Пасля першых навін аб распаўсюдзе віруса ў Кітаі многія жыхары змаглі набыць сродкі індывідуальнай абароны, якія падчас карантыну, імаверна, застануцца нявыкарыстанымі, але з'яўляюцца жыццёва важнымі для медыцынскага персаналу», - сказаў мэр горада Рэмігіюс Шымашус.

У адмысловым кантэйнеры жыхары горада могуць пакінуць ахоўныя маскі розных тыпаў, рэспіратары тыпаў FFP2 і FFP3, якія захоўваюцца ў непашкоджанай упакоўцы. Акрамя таго, жыхары могуць ахвяраваць ахоўныя камбінезоны з каптурамі, ахоўныя шчыткі і акуляры, бахілы, гумовыя пальчаткі, ахоўныя фартухі і аднаразовыя шапачкі.

Ахвяраванні трэба герметычна спакаваць. На кантэйнеры ёсць інструкцыя, як пакінуць ахвяраванне пры захаванні гігіенічнасці.

На гэтым тыдні Кітай падарыў Літве 20 тысяч медыцынскіх масак і 120 тысяч пар пальчатак. Гуманітарную дапамогу накіравала Гандлёвая палата Кітая і кампанія Huawei.

20 сакавіка Літва закупіла ў Кітая сродкі спецабароны для медыкаў – 5,7 млн аднаразовых масак, 1,8 млн рэспіратараў, 1,8 млн аднаразовых шапак і халатаў, 1 млн аднаразовых камбінезонаў з каптурамі, 3,6 млн аднаразовых бахілаў.

На раніцу 22 сакавіка ў Літве зафіксаваныя 105 выпадкаў каранавірусу. Адна пацыентка з каранавірусам памерла.

З 16 сакавіка ў Літве на два тыдні ўведзены карантын. Закрытыя мяжы, скасаваныя ўсе мерапрыемствы, не працуюць крамы, акрамя прадуктовых і аптэк.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках