12 верасня 2024, Чацвер, 0:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ну, тэлефануйце тады Мішусціну»: расейскія самалёты не бяруць беларусаў на борт

45
«Ну, тэлефануйце тады Мішусціну»: расейскія самалёты не бяруць беларусаў на борт
Фото: Reuters

Яшчэ 15 чалавек не змаглі вылецець з Гаа праз Расею.

У нядзелю раніцай з аэрапорта Дабалім у Маскву павінны былі вылецець беларускія турысты. Іх зноў не пусцілі на борт, але прапанавалі набыць квіток за тысячу даляраў на найбліжэйшы рэйс. Але ж напярэдадні з'явілася распараджэнне ўрада РФ: прапускаць беларусаў праз свае пункты пропуску без выключэнняў. Цяпер 51 беларус затрымаўся ў Індыі: з квіткамі іх не пусцілі ў самалёт. У краіне каменданцкая гадзіна, піша tut.by

- Сёння мы павінны былі вылятаць авіякампаніяй «Расея» ў Маскву. Яшчэ ўчора наш турагент спрабаваў нам дапамагчы, быў на сувязі з пасольствам, пераслаў усе распараджэнні ўрада РФ. Мы ўсё раздрукавалі і з гэтым прыйшлі на стойку рэгістрацыі ў аэрапорце Дабалім, - расказвае Алена, якая цяпер знаходзіцца ў Гаа. - У аэрапорце сказалі, што аператар «Бібліё глобус» ануляваў нашы квіткі, 15 беларусаў знялі з рэйса.

Праблемы з вылетам з Індыі дадому праз Маскву ў нашых турыстаў пачаліся 18 сакавіка, у першы дзень, калі Расея закрыла мяжу з Беларуссю. Тады беларусаў прапускалі дадому толькі праз аэрапорты Дамадзедава і Шарамеццева. Тыя, хто прылятаў ва Унукава, траплялі ў пастку і былі вымушаныя праседзець два дні, пакуль іх не забраў спецыяльны борт «Белавія». 18 сакавіка з Гаа не змаглі вылецець 23 беларусы, на наступны дзень - яшчэ 13, сёння - 15. Такім чынам, 51 наш турыст з квіткамі на руках не змог трапіць на рэйс.

У суботу, 21 сакавіка, амбасада РБ у Індыі на сваёй старонцы ў фэйсбуку апублікавала, што з 20 сакавіка прынятае дадатковае распараджэнне ўрада РФ, «якім грамадзянам СНД, у тым ліку Беларусі, дазволена прыбываць праз паветраныя пункты пропуску і адпраўляцца ў Беларусь як праз паветраныя пункты пропуску, так і іншыя пункты пропуску. Пры гэтым памежнай службе Расейскай Федэрацыі прадпісана забяспечыць пропуск такіх грамадзян праз дзяржаўную мяжу Расейскай Федэрацыі».

- Проста ў аэрапорце тэлефанавалі консулу, казаў, што тураператар «Бібліё глобус» на званкі не адказвае, толькі СМС. Нічога зрабіць не могуць. Мы нават датэлефанаваліся да авіякампаніі «Расія», адказ: калі тураператар дазволіць нас забраць, забяруць, але «Бібліё глобус» ігнаруе пытанні. Праўда, потым яны выйшлі на сувязь з аэрапортам і прапанавалі нас пасадзіць у другі паўпусты самалёт аб 11:45, кошт квітка - адна тысяча даляраў! Навошта? У нас на руках ёсць ужо аплачаныя квіткі, - абураецца беларуска Алена.

Другая турыстка з Гаа Алеся дасылае ў рэдакцыю tut.by свой ануляваны квіток. Яна - адна з 15, хто сёння павінен быў паляцець ва Унукава.

- На стойцы рэгістрацыі, як толькі ўбачылі нашы пашпарты, сталі гучна крычаць на ангельскай пра беларускі пашпарт. Падышоў маладзён, спытаў пра квіткі да Менска, іх не было, мы сталі паказваць яму распараджэнне Мішусціна (старшыня ўрада РФ) з дадатковымі папраўкамі да распараджэння ад 18 сакавіка. Дакумент быў на расейскай, і супрацоўнік нічога не разумеў, мы, як маглі, патлумачылі сітуацыю на ангельскай, - пераказвае падзеі ў аэрапорце Дабалім Алеся. - Супрацоўнік аэрапорта тэлефанаваў ва Унукава, у выніку квіткі нам анулявалі і выгналі з аэрапорта. Тады мы звязаліся з прымаючым бокам, партнёрам «Бібліё глобус», кампаніяй Concord. Там адказалі: усё правільна, што нас не пасадзілі на рэйс, гэта забарона Расеі. Але ёсць жа папраўкі Мішусціна! На што пачулі: «Ну, тэлефануйце тады Мішусціну».

Тых, хто сёння не змог трапіць на рэйс, падтрымалі іншыя беларусы, якія сапраўды гэтак жа затрымаліся ў Індыі. Яны аб'ядналіся паміж сабой, стварылі ў вайберы чат «Тыя, якія амаль з'ехалі», потым перайменавалі на «Амаль гаанцы».

- Нашым турыстам мы далі каардынаты неабыякавай дзяўчыны, якая іх засяліла. Мясцовыя расейскамоўныя жыхары дапамагаюць нам усім, чым могуць. Цяпер у Індыі каменданцкая гадзіна, з 7 раніцы і да 9-й вечара забаронена перасоўвацца па вуліцы, усё закрыта і нічога не працуе. Учора зрабілі закупы ежы, вады, ва ўсіх, хто арандаваў транспарт, яго забралі, - распавядае беларус Галей, які не змог паляцець дадому 18 сакавіка.

- Дзякуй нашай групе ў чаце, параілі да каго звярнуцца наконт жылля, нам мясцовыя расейцы далі бясплатныя нумары, аплаціць трэба толькі «камуналку». Аэрапорт з сённяшняга дня закрыты мінімум на тыдзень, перспектыў няма, грошай таксама, і вельмі хочацца патрапіць дадому! - піша нам Алена, якой сёння анулявалі квіток у Маскву.

Беларусы спадзяюцца на эвакуацыю. Цяпер для амбасады РБ у Індыі складаюцца спісы – турысты, якія захраслі ў Гаа, уносяць у іх свае звесткі.

Пры гэтым вечарам у суботу «Белавія» забрала з Унукава яшчэ 82 пасажыраў, у тым ліку трох іншаземцаў (грамадзян Арменіі, Украіны і Літвы). У Маскву яны прыбылі з Шры-Ланкі, В'етнама, Тайланда, Кіпра, Дамініканы, Нямеччыны. Першы такі рэйс кампанія зрабіла ў пятніцу.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках