12 верасня 2024, Чацвер, 0:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Навумчык: У Беларусі трэба ўводзіць жорсткі карантын, як у Чэхіі

17
Сяргей Навумчык: У Беларусі трэба ўводзіць жорсткі карантын, як у Чэхіі
СЯРГЕЙ НАВУМЧЫК

Інакш - чацвёртая катастрофа пасля вайны з Масковіяй, Другой сусветнай вайны і Чарнобыля.

Журналіст беларускай службы «Радыё Свабода», дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання Сяргей Навумчык заклікаў увесці ў Беларусі жорсткі карантын у сувязі з пандэміяй каранавірусу.

«У Чэхіі жорсткія прэвентыўныя захады пачалі даваць эфект, дынаміка запаволілася. Тое ж трэба і ў Беларусі. І нават яшчэ больш, бо спазніліся, - напісаў Сяргей Навумчык у «Фэйсбуку».

Поўны карантын, усе - па дамах, вайсковыя патрулі ў горадзе з драконаўскім штрафам за выхад без маскі, забарона на ўезд і выезд, санітарныя кардоны, абмежаванне пераездаў паміж населенымі пунктамі (толькі з экстранымі, надзвычайнымі выключэннямі), пераабсталяванне спартовых аб'ектаў у часовыя шпіталі - вось што трэба было рабіць яшчэ ўчора.

Інакш - чацвёртая катастрофа пасля вайны з Масковіяй, Другой сусветнай вайны і Чарнобыля».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках