12 верасня 2024, Чацвер, 0:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гішпаніі за дзень 394 чалавекі памерлі ад каранавірусу

6
У Гішпаніі за дзень 394 чалавекі памерлі ад каранавірусу
Фото: ЕРА

Надзвычайнае становішча ў краіне падоўжылі на 15 дзён.

У Гішпаніі за апошнія дні ад каранавірусу памерлі 394 чалавекі, усяго з пачатку эпідэміі памерлі 1725 чалавек. Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на El Pais.

Паводле апошніх звестак Міністэрства аховы здароўя, у Гішпаніі зафіксаваныя 28 572 выпадкаў інфікавання, з іх 1785 пацыентаў знаходзяцца ў аддзяленнях інтэнсіўнай тэрапіі, а 2575 чалавек ужо выпісалі пасля выздараўлення.

Сёння раніцай урад Гішпаніі наважыў падоўжыць надзвычайнае становішча яшчэ на 15 дзён, пра што прэм'ер-міністр Пэдра Санчэс паведаміў рэгіянальным лідарам на нарадзе.

Тэрмін надзвычайнага становішча скончыўся 29 сакавіка, пасля яго падаўжэння абмежаванні будуць дзейнічаць і цягам Велікодных святаў.

Санчэс паведаміў, што ўрад набыў 640 000 экспрэс-тэстаў на выяўленне інфекцыі і наняў 52000 медыцынскіх работнікаў для ўмацавання магчымасцяў аўтаномных суполак.

Найбольш пацярпелай краінай ад каранавірусу ў Еўропе застаецца Італія.

Як паведамлялася, за апошнія 24 гадзіны ў Італіі зафіксаваны новы рэкорд смяротнасці ад каранавірусу: загінулі 793 чалавекі, усяго ў краіне памерлі ўжо 4825 чалавек.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках