12 верасня 2024, Чацвер, 0:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Паўночнай Македоніі ўвялі каменданцкую гадзіну праз каранавірус

У Паўночнай Македоніі ўвялі каменданцкую гадзіну праз каранавірус

Інфармацыя пра гэта з'явілася на сайце ўрада.

Урад Паўночнай Македоніі абвясціў аб увядзенні каменданцкай гадзіны ва ўсёй краіне ў начны час для прадухілення распаўсюджвання каранавірусу.

Як паведамляе «Еўрапейская праўда», адпаведная пастанова размешчаная на сайце ўрада.

«Каб прадухіліць далейшае распаўсюджванне віруса ва ўсёй краіне, урад Рэспублікі Паўночная Македонія наважыў забараніць перамяшчэнне насельніцтва ў Рэспубліцы Паўночная Македонія з 21:00 да 06:00, каб прадухіліць распаўсюджванне інфекцыйнага захворвання COVID-19 і абараніць насельніцтва ў Рэспубліцы Паўночная Македонія», - гаворыцца у тэксце пастановы.

У названы перыяд таксама забаронена збірацца групамі больш за 5 чалавек, грамадскі транспарт у гэты час хадзіць не будзе, таксама забаронена карыстацца таксоўкамі, за выключэннем паездак у лякарні ці аптэкі і назад. Кіроўцы таксовак абавязаныя выкарыстоўваць ў аўтамабілі сродкі індывідуальнай абароны (ахоўная маска і пальчаткі).

Забарона не распаўсюджваецца на людзей, якім патрэбная неадкладная медыцынская дапамога, і на суправаджаючых іх (да двух чалавек).

Таксама будуць складзеныя спісы людзей, якія працуюць на прадпрыемствах у начны час, ім будуць выдавацца спецыяльныя пропускі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках