12 верасня 2024, Чацвер, 0:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вільні ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага

2
У Вільні ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага
ФОТА: ГАННА РУСІНАВА/«БЕЛСАТ»

Акцыя прайшла ва ўмовах карантыну.

22 сакавіка - гадавіна смерці героя Беларусі Кастуся Каліноўскага. Беларусы Кірыл Крывіцкі і Кірыл Атаманчык, якія цяпер жывуць у Вільні, запалілі свечкі ля крыжа паўстанцам 1863-1864 гадоў на Лукішскім пляцы ў літоўскай сталіцы, паведамляе «Белсат».

Цяпер Літва ў стане карантыну, таму арганізатары акцыі папрасілі іншых актывістаў заставацца дома, бо больш за 5 чалавек забаронена збірацца.

«Гэты дзень трэба памятаць незалежна ад тых абставінаў, якія вакол нас, бо менавіта нашы героі ішлі змагацца за бацькаўшчыну нягледзячы на абставіны і мы павінны шанаваць іх памяць», - сказаў Кірыл Крывіцкі, прадстаўнік беларускай дыяспары Вільні.

ФОТА: ГАННА РУСІНАВА/«БЕЛСАТ»

«Карантын карантынам, але ніхто не перашкаджае самастойна прыйсці і пакласці кветкі, калі ўсё ж падчас карантыну зможаш іх знайсці, або запаліць свечкі, гэта нармальная з'ява, тут не трэба ніякіх масавых мерапрыемстваў, дастаткова аднаго-двух чалавек, проста каб прыйсці і ўзгадаць сваіх герояў», - кажа Кірыл Атаманчык, чалец грамадскага камітэта ўшанавання памяці паўстанцаў 1863-64 гадоў.

ФОТА: ГАННА РУСІНАВА/«БЕЛСАТ»

Летась 22 лістапада ў Вільні адбылося ўрачыстае перапахаванне Кастуся Каліноўскага і ўдзельнікаў паўстання 1863-1864 гадоў.

Кастусь Каліноўскі быў адным з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гадоў. Выдаваў з паплечнікамі першую беларускамоўную газету - «Мужыцкая праўда». Быў схоплены царскімі жандарамі і пакараны праз павешанне за арганізацыю паўстання супраць царскага рэжыму. Расправа адбылося 22 сакавіка 1864 года на Лукішскім пляцы ў Вільні. Пахавалі Каліноўскага на гары Гедыміна, дзе ў тыя часы размяшчаўся расейскі вайсковы гарнізон.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках