12 верасня 2024, Чацвер, 0:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Які мінімальны заробак у Беларусі ў параўнанні з краінамі ЕЗ

8
Які мінімальны заробак у Беларусі ў параўнанні з краінамі ЕЗ

Праведзенае даследаванне.

Цяпер мінімальны заробак існуе ў 22 з 27 краін Еўразвязу. Як ён суадносіцца з беларускай мінімалкай? Пра гэта піша «Ежедневник».

Паводле справаздачы Фонду Ханса Беклера пра мінімальную аплату працы, 2020 год можа быць годам мінімальнага заробку: Еўрапейская камісія ўпершыню выступіла з ініцыятывай еўрапейскай палітыкі мінімальнага заробку. Гаворка ідзе пра падвышэнне мінімальнага заробку, яго захавання і паўсюднага ўвядзення.

Паводле даследавання, у 2020 годзе самы высокі мінімальны заробак у Люксембургу - 12,38 еўра ў гадзіну. Далей ідуць Францыя з 10,15 еўра і Нідэрланды з 10,14 еўра. Самы нізкі мінімальны заробак у ЕЗ у Балгарыі - 1,84 еўра ў гадзіну.

У даследаванні таксама прадстаўлены звесткі па 7 краінах, якія мяжуюць з ЕЗ. З іх самая высокая мінімалка ў Турцыі - 2,37 еўра і ў Сербіі - 1,98 еўра за гадзіну. Тры краіны аўтсайдэры па мінімалцы - Украіна - 0,98 еўра ў гадзіну, Расея - 0,97 еўра ў гадзіну і Малдова - 0,83 еўра ў гадзіну.

Беларусь у даследаванні адсутнічае. Аднак, улічваючы, што афіцыйная мінімалка са студзеня 2020 года складае 375 рублёў, а ў Беларусі прадугледжаны 40-гадзінны працоўны дзень, то мінімальная пагадзінная аплата працы таксама складае блізу 1 еўра. Такім чынам Беларусь паводле заробкавых паказчыкаў цалкам упісваецца ў кампанію краін-аўтсайдэраў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках