12 верасня 2024, Чацвер, 0:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч паклікаў да сябе на працу ў Маскву буйных беларускіх чыноўнікаў

53
Мясніковіч паклікаў да сябе на працу ў Маскву буйных беларускіх чыноўнікаў
МІХАІЛ Мясніковіч
ФОТА: RACYJA.COM

Яны ўжо ў РФ.

Беларускія чыноўнікі Андрэй Клец і Ія Малкіна сталі памочнікамі старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Міхаіла Мясніковіча. Гэтую інфармацыю tut.by пацвердзілі ў прэс-службе ЕЭК.

Былы прэм'ер-міністр Беларусі і кіраўнік рады рэспублікі Міхаіл Мясніковіч узначаліў ЕЭК 1 лютага. Гэтая структура каардынуе ўсю працу ў Еўразійскім эканамічным саюзе. Штаб-кватэра ЕЭК знаходзіцца ў Маскве.

Са слоў крыніцы журналістаў, раз ЕЭК узначаліў прадстаўнік Беларусі, то «было чакана, што ён падцягне да сябе ў каманду беларусаў, якіх нядрэнна ведае».

17 сакавіка Ія Малкіна пакінула пасаду першай намесніцы старшыні дзяржканцэрна «Белдзяржхарчпрам», прапрацаваўшы на гэтай пасадзе толькі месяц, і паляцела ў Маскву.

Намеснік старшыні Берасцейскага аблвыканкама Андрэй Клец паехаў на працу ў ЕЭК трохі раней. Да гэтага ён больш за 5 гадоў адказваў за развіццё прамысловасці ў рэгіёне.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках