12 верасня 2024, Чацвер, 0:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Польшчы: Барацьба з COVID-19 патрабуе надзвычайных дзеянняў нашай дыпламатыі

1
МЗС Польшчы: Барацьба з COVID-19 патрабуе надзвычайных дзеянняў нашай дыпламатыі

Спецыяльны крызісны штаб МЗС працуе кругласутачна.

22 сакавіка Міністэрства замежных спраў Польшчы ацаніла, што барацьба з каронавіруснай інфекцыяй патрабуе надзвычайных дзеянняў польскай дыпламатыі, паведамляе «Польскае радыё».

Кіраўнік МЗС Яцэк Чапутовіч запэўніў, што знешнепалітычнае ведамства аналізуе практыку барацьбы з эпідэміяй каронавіруса ў іншых дзяржавах, каб найлепшую з іх прымяніць у Польшчы.

«Спецыяльны крызісны штаб МЗС, праца дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульстваў у крызісным рэжыме, кругласутачныя дзяжурствы ў консульствах, справаздачы аб сітуацыі ў іншых краінах. Барацьба з COVID-19 патрабуе надзвычайных дзеянняў польскай дыпламатыі», - гаворыцца на профілі МЗС у Twitter.

Знешнепалітычнае ведамства працытавала запіс слоў кіраўніка польскай дыпламатыі Яцэка Чапутовіча:

«Міністэрства замежных спраў працуе ў надзвычайным рэжыме, кругласутачна вядуцца дзяжурствы, удзяляем інфармацыю палякам, і тым, якія нам тэлефануюць з нашай краіны, і тым, якія тэлефануюць з-за мяжы, якія шукаюць магчымасць вярнуцца дадому, у сваю краіну. Працуе таксама крызісная група, - 24 гадзіны ў дзень, сем дзён у тыдзень - мэта якой маніторынг развіцця эпідэміі ў свеце і пошук развязанняў, каб падтрымаць палякаў, якія знаходзяцца за мяжой».

Кіраўнік польскай дыпламатыі таксама распавёў пра акцыю «Пералёт дадому», якая пачалася 15 сакавіка. У яе рамках арганізаваны спецыяльныя чартарныя рэйсы ў розныя рэгіёны свету, каб у Польшчу маглі вярнуцца польскія грамадзяне і замежнікі, якія пражываюць тут. Даты і месца вылетаў можна праверыць на старонцы https://lotdodomu.com. «Наша задача заключаецца ў тым, каб знайсці турыстаў, якія затрымаліся дзесьці за мяжой, часта далёка ад Еўропы», - растлумачыў міністр Чапутовіч.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках