12 верасня 2024, Чацвер, 0:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шарль Лінгле: Я ў курсе, што ў Беларусі працягваюцца хакей і футбол, па-мойму, гэта гульня з агнём

6
Шарль Лінгле: Я ў курсе, што ў Беларусі працягваюцца хакей і футбол, па-мойму, гэта гульня з агнём
Шарль Лінгле

Экс-гулец менскага «Дынама» вельмі здзіўлены, што ў нашай краіне працягваюцца хакейны і футбольны чэмпіянаты.

Былы хакеіст менскага «Дынама» і камандай Беларусі Шарль Лінгле два апошнія сезоны правёў у «Кардыф Дэвілс». Мінулай вясной ён стаў чэмпіёнам Вялікабрытаніі, але цяпер сезон завяршыўся датэрмінова, піша pressball.by.

Зараз Шарль Лінгле знаходзіцца ў ЗША і вельмі здзіўлены таму факту, што ў Беларусі працягваюцца хакейны і футбольны чэмпіянаты.

- У Беларусі ў хакей і футбол яшчэ гуляюць...

- Так, я ў курсе і, шчыра кажучы, гэтаму здзіўлены. Па-мойму, гэта гульня з агнём. Ва ўсім свеце не рэкамендуюць мерапрыемствы з удзелам дзесяці і больш чалавек. А хакейны матч можа сабраць аўдыторыю ў сотні і тысячы гледачоў. Але, можа, і ў Беларусі перадумаюць, калі колькасць тых, хто захварэў узрасце.

- Як думаеш, калі пандэмія каронавіруса пойдзе на спад?

- Цяжка сказаць. Адны кажуць, што праз пару месяцаў, іншыя - што праз паўгода. Можа, летам вірус аціхне, але вернецца восенню. Зараз ніхто нічога не ведае, і трэба проста берагчы сябе, - сказаў Лінгле.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках